Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтамі Літвы і Германіі працяг працы па вызваленні палітвязняў

7 ліпеня, Позірк. Працяг сумеснай працы па вызваленні беларускіх палітвязняў абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з прэзідэнтамі Літвы і Германіі Гітанасам Наўседам і Вальтэрам Штайнмаерам.
Гэта адбылося 6 ліпеня ў Вільнюсе на ўрачыстым прыёме ў Наўседы з нагоды Дня дзяржаўнасці Літвы, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Адзначаецца, што на прыёме прысутнічаў муж дэмлідара, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі, абмяркоўвалася таксама падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных сіл, актывістаў і незалежных СМІ.
“За апошнія пяць гадоў Літва і Германія неаднаразова дэманстравалі, што з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі беларускага народа. Сёння яны працягваюць падтрымліваць дэмакратычныя перамены, дапамагаць палітвязням і працаваць разам з намі над бяспекай беларусаў у выгнанні. Мы глыбока ўдзячныя Літве і Германіі за падтрымку. Гэтая салідарнасць — не толькі пра палітыку. Гэта пра чалавечнасць, пра каштоўнасці і пра веру ў свабодную Беларусь”, — заявіла Ціханоўская.
На 7 ліпеня 2025 года Беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.155 чалавек.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



