За суткі ў Беларусі патанулі тры чалавекі, у іх ліку 18-гадовы жыхар Барысаўскага раёна і жанчына 2004 года нараджэння

5 ліпеня, Позірк. Тры чалавекі патанулі ў Беларусі за мінулыя суткі, вынікае з паведамленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
МНС у сутачнай зводцы паведамляе пра двух загінулых на вадзе.
У Гомелі ў возеры Ропаўскае патанула грамадзянка 2004 года нараджэння.
З ракі Прыпяць каля аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць) супрацоўнікамі МНС было выцягнута цела мужчыны 1962 г.н.
ТРВОД паведамляе аб гібелі ў Барысаве (Мінская вобласць) грамадзяніна 2007 года нараджэння. Гэта адбылося “ў выніку скачка ў ваду”, “папярэдняя прычына гібелі — траўма пазваночніка”.
Цела было выцягнута з ракі Бярэзіна супрацоўнікамі таварыства, глыбіня на месцы гібелі складае 1,8 метра.
Патанулы — 18-гадовы жыхар аграгарадка Стара-Барысаў, паведамляе дзяржвыданне “Мінская праўда”, ён загінуў “падчас купання з сябрамі”.
“Маладыя людзі гулялі ў валейбол і купаліся, ныраючы ў ваду з невялікага абрыву. У нейкі момант юнак нырнуў і не выплыў. Сябры падумалі, што ён жартуе. А калі зразумелі, што адбылося, звярнуліся па дапамогу да мінакоў, якія выклікалі праваахоўныя органы”, — адзначыла старшы следчы Барысаўскага РАСК Дарыя Катановіч.
Адзначаецца, што “следчы з прыцягненнем спецыялістаў” правёў “агляд месца здарэння, апытаў відавочцаў і прызначыў судова-медыцынскую экспертызу”.
“Устаноўлена, што месца, дзе маладыя людзі ныралі, не прызначана для купання”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
З пачатку 2025 года ў Беларусі ад утаплення загінула 108 чалавек (з іх пяць дзяцей), за аналагічны перыяд 2024-га — 109 (5), паведаміў на прэс-канферэнцыя ў Мінску 19 чэрвеня начальнік аддзела цэнтра вадалазна-выратавальнай службы рэспубліканскага атрада спецпрызначэння “ЗУБР” МНС Андрэй Войцік.
Гаворачы аб прычынах гібелі на вадзе, прадстаўнік МНС паведаміў, што падчас падлёднай рыбалкі патанула 15 чалавек, рыбнай лоўлі з лодкі — чатыры, рыбнай лоўлі з берага — 11, ад падзення ў ваду — 37 (з іх двое дзяцей), падзення ў ваду з лёду — восем, падчас прыняцця ванны — столькі ж (у тым ліку трое дзяцей).
Аварыйныя выпадкі з удзелам маламерных судоў прывялі да гібелі двух чалавек. У 20 выпадках прычыны гібелі высвятляюцца.
10 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі паведамляў, што з пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу прадстаўнік ведамства звязвае ў першую чаргу з умовамі надвор’я, якія “не дазволілі паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.

У Астраўцы 5-гадовае дзіця патанула ў ачышчальным калодзежы, узбуджаная крымінальная справа

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка — пра магчымае выдварэнне з Польшчы беларуса, які напаў на яго: Гэта адкрывае скрыню Пандоры для ўсіх правакатараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства