Лукашэнка даў аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму дадатковыя паўнамоцтвы ў сферы будаўніцтва
3 ліпеня, Позірк. Дадатковыя паўнамоцтвы ў сферы будаўніцтва даў Аляксандр Лукашэнка аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму.
2 ліпеня ён падпісаў указ № 266 “Аб наданні паўнамоцтваў у сферы будаўніцтва“, які дазваляе чыноўнікам гэтых выканаўчых органаў па ўзгадненні з Саветам міністраў прымаць рашэнні “аб вызначэнні асаблівасцяў ўзвядзення і рэканструкцыі аб’ектаў, якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для развіцця адпаведнага рэгіёну”, паведаміла прэс-служба палітыка.
Гэта могуць быць рашэнні аб магчымасці паралельнай распрацоўкі праектнай дакументацыі і будаўніцтва, адначасовага правядзення праектных, пошукавых работ і афармлення папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, праектавання і будаўніцтва з распрацоўкай перадпраектнай дакументацыі ў скарочаным аб’ёме.
Згодна з дакументам магчыма таксама вызваленне ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лясной вытворчасці пры канфіскацыі сельгасзямель і лясных зямель, узгадненне выдалення расліннасці без кампенсацыі пры будаўніцтве аб’ектаў, наданне права на дзяржзакупкі з адной крыніцы праектаў, тавараў (работ, паслуг), звязаных з будаўніцтвам аб’ектаў.
Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў атрымалі права вызначаць неабходнасць правядзення грамадскіх абмеркаванняў па аб’ектах “са спецыфікай праектавання і будаўніцтва“.
Традыцыйна ўстанаўліваецца персанальная адказнасць кіраўнікоў органаў улады за неналежнае выкананне прынятых рашэнняў.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка