Мінск 16:26

У першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га

Ілюстрацыя: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

3 ліпеня, Позірк. 21.441 спробу нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі зафіксавалі суседнія краіны Еўрасаюза ў першай палове 2025 года, сведчыць падлік, праведзены “Позіркам“ на падставе штодзённых звестак іх памежных службаў.

Гэта ў 1,6 раза (на 61,9%) больш, чым у другой палове 2024 года (13.242), і на 7% менш, чым у першай палове 2024-га (23.049).

Польшча спыніла 14.636 спробаў — на 50,3% больш, чым у другой палове мінулага года (9.741), і на 27,7% менш, чым у першай (20.231);

Латвія спыніла 5.915 спробаў — адпаведна ў 2,1 раза больш (2.752) і ў 2,3 раза больш (2.565);

Літва спыніла 890 спробаў — на 18,8% больш (749) і ў 3,5 раза больш (253).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: