Апошнія дні значна абцяжараная купля квіткоў на сайце Беларускай чыгункі

2 ліпеня, Позірк. Апошнія дні значна абцяжараная купля квіткоў на сайце Беларускай чыгункі (БЧ). Пра гэта сведчаць інфармацыя, атрыманая “Позіркам” ад грамадзян, а таксама паведамленні ў чатах.
Каб праверыць наяўнасць квіткоў у Расію, пасажырам даводзілася заходзіць на сайт Расійскай чыгункі.
У сувязі з перабоямі на сайце павялічылася нагрузка на білетныя касы, асабліва напярэдадні “доўгіх” выходных (3-6 ліпеня).
“Калі раптам хто-небудзь плануе ехаць на вакзал купляць квіткі на міжнародныя / міжгароднія лініі — не раю. Чарга, каб зайсці ў залу, дзе яшчэ некалькі чэргаў на куплю квіткоў…“ — напісала 2 ліпеня ўдзельніца аднаго з чатаў, суправадзіўшы свае словы фатаграфіяй.
“Ну не зусім [сайт] зламаўся. Перыядычна “прабівае”. Але так, ужо з суботы (28 чэрвеня. — “Позірк”.) каб нешта замовіць, трэба было вельмі пастарацца”, — падзялілася інфармацыяй у тым жа чаце іншая ўдзельніца.
Сама БЧ прызнала наяўнасць праблемы раніцай 2 ліпеня, размясціўшы аб’яву на сайце pass.rw.by: “02.07.2025 з 10:42 па тэхнічных прычынах назіраецца перыядычная недаступнасць атрымання раскладу руху цягнікоў. Для набыцця і вяртання праязных дакументаў неабходна звярнуцца ў білетныя касы Беларускай чыгункі. Афармленне праезду ў цягніках з ненумараванымі месцамі таксама магчыма ў тэрміналах самаабслугоўвання. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці”.
Тымчасам стужка навінаў БЧ напярэдадні 3 ліпеня (дзень вызвалення Менска ад гітлераўцаў, святкуецца ўладамі як Дзень незалежнасці Беларусі) перапоўненая паведамленнямі на патрыятычную тэматыку і ніяк не рэагуе на праблемы пасажыраў.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка