Памілавана яшчэ 16 зняволеных, якія ўчынілі “злачынствы ў тым ліку экстрэмісцкай накіраванасці” (дапоўнена)

2 ліпеня, Позірк. Аб памілаванні 16 зняволеных паведаміла 2 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
“Гэта асуджаныя, якія ўчынілі розныя злачынствы, у тым ліку экстрэмісцкай накіраванасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын, трое старэйшыя за 50 гадоў, усе вызваленыя “раскаяліся ў зробленым і ўзялі на сябе абавязацельства не парушаць закон”.
Заяўляецца,што памілаванне прымеркавана да Дня незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня.
Практыка вызвалення палітвязняў працягваецца ў Беларусі роўна год. Першае памілаванне таксама было прымеркавана да Дня незалежнасці. Тады праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў. Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала заяўляў пра 14 вызваленых.
З ліпеня 2024 года было адзінаццаць хваляў памілаванняў, у выніку якіх на волю выйшла больш за 300 палітвязняў. Папярэдняе памілаванне датаванае 7 траўня — Лукашэнка вызваліў 42 чалавекі, прымеркаваўшы гэта да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.
Разам з тым палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Людзей затрымліваюць і судзяць у крымінальным парадку паводле палітычных матываў.
На 2 ліпеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.164 чалавекі. У рэчаіснасці людзей, якія падвергліся рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна больш.
14 палітвязняў, уключаючы Сяргея Ціханоўскага і замежных грамадзян, было вызвалена і вывезена за мяжу 21 чэрвеня. Аб іх памілаванні не паведамлялася.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


