Лукашэнка назваў “проста смешнымі” заявы Трампа пасля ўдараў па Іране

1 ліпеня, Позірк. З чарговай крытыкай паветраных удараў па Іране выступіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасці.
Відэафрагменты яго выступлення апублікавалі дзяржСМІ.
“Чаму краіна, якая валодае ядзернай зброяй, павінна бамбіць такую ж краіну, якая, можа быць, нават імкнецца да гэтага, каб сябе абараніць? Якое права яна мае бамбіць? Ну вы ж разумееце, што ну ніколі б не бамбілі, калі б за спінай не стаялі моцныя гэтага свету. І хто за гэтай спінай стаяў, вы ведаеце. Заблытаныя, незвязаныя заявы гэтага прэзідэнта проста смешныя. Дарэчы, я амерыканцам пра гэта казаў шчыра”, — заявіў Лукашэнка.
З кантэксту вынікае, што пад “краінай, якая валодае ядзернай зброяй”, ён меў на ўвазе Ізраіль, які гэты факт афіцыйна не пацвярджае і адмаўляе.
Лукашэнка адзначыў, што не схільны давяраць Захаду. Паводле яго слоў, пра гэта ён заявіў 21 чэрвеня ў Мінску падчас перамоў са спецпрадстаўніком ЗША па пытаннях Украіны Кітам Келагам.
На сустрэчы таксама абмяркоўваліся ўдары па Іране, сказаў Лукашэнка.
“Трамп кажа адно, а яны ў Еўропе робяць іншае. І гэту кашу заварылі — людзі, палітыкі нават не паспяваюць за гэтым сачыць. Усё гэта сцэнарый, на маю думку. Так, у Трампа ёсць крыўда на Еўропу: кінулі, за Байдэна ішлі сцяной. А перамог Трамп. Так, у яго ёсць крыўда. Ён чалавек, які не змог змірыцца з гэтай крыўдай, хоць любы палітык павінен быў перакрэсліць мінулае і пачаць будаваць сучаснасць. Дык вось іх сучаснасць — яны як былі разам, так і ёсць. Толькі ў гэтым спектаклі разыгрываюць розныя ролі”, — удакладніў аратар.
“Таму не супакойвайцеся і не думайце, што ўжо занадта штосьці змянілася. Іран гэта паказаў. З аднаго боку, Трамп — міратворац: “Гінуць людзі, хачу спыніць вайну ва Украіне!” І тут жа наносіць удар, абсалютна незаконны ўдар па Іране”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Крытыка ўдараў па Іране прагучала з яго вуснаў таксама 27 чэрвеня падчас выступу на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
“Прэзідэнт Ірана павінен быў сёння прысутнічаць тут упершыню ў якасці прадстаўніка дзяржавы-назіральніка пры ЕАЭС, аднак з вядомых прычын не змог. Нядаўнія ўдары па ядзерных аб’ектах Ірана, што знаходзяцца пад кантролем МАГАТЭ, найбольш небяспечным чынам парушаюць нормы міжнароднага права, уключна з Дамовай аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі і Жэнеўскімі канвенцыямі 1949 года”, — сказаў тады Лукашэнка.
Сітуацыя на Блізкім Усходзе абвастрылася 13 чэрвеня, калі розныя цэлі на тэрыторыі Ірана пачала атакаваць Армія абароны Ізраіля. У асноўным удары наносіліся па ваенных і ядзерных аб’ектах, атакавана больш за 1.000 цэляў. У выніку серыі кропкавых удараў было ліквідавана вышэйшае камандаванне Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, іранскай арміі і выведкі, забіта дзевяць навукоўцаў-ядзершчыкаў. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Ірана, усяго ў краіне загінулі не менш за 627 чалавек, яшчэ 4.870 атрымалі раненні і траўмы.
Мэтай ізраільскай ваеннай аперацыі названа нанясенне крытычнага ўрону ядзернаму і ракетнаму патэнцыялу Ірана.
Іран адказаў масіраванымі ўдарамі з ужываннем балістычных ракет і беспілотных лятальных апаратаў. Некаторыя ракеты ўпалі ў жылых раёнах у Тэль-Авіве, Рамат-Гане, Рышон-ле-Цыёне, Бат-Яме, Тамрэ, Хайфе, Петах-Тыкве, Беэр-Шэве і іншых населеных пунктах Ізраіля. Вядома, што загінула не менш за 28 чалавек, пацярпела амаль 1.500.
22 чэрвеня амерыканскія бамбавікі B-2 нанеслі ўдары па іранскім ядзерным аб’екце ў Форда, выкарыстаўшы шэсць процібункерных бомбаў.
Па іранскіх ядзерных аб’ектах у Натанзе і Ісфахане было запушчана 30 ракет “Тамагаўк” з падводных лодак.
У адказ Іран атакаваў вайсковыя базы ЗША ў Катары, Кувейце, Бахрэйне і ААЭ. Паводле звестак амерыканскага боку, базы ад іранскіх удараў не пацярпелі, ахвяр няма.
24 чэрвеня Трамп абвясціў пра перамір’е паміж Ізраілем і Іранам.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства