Мінск 07:39

Жыхар Украіны прыгавораны да 6 гадоў зняволення за спробу пераправіць ваеннаабавязанага ў Беларусь

1 ліпеня, Позірк. Суд у Валынскай вобласці (Украіна) прыгаварыў 23-гадовага мясцовага жыхара да 6 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі за спробу арганізаваць пераход мяжы з Беларуссю для ваеннаабавязанага.

Як паведамляе абласная пракуратура, фігурант справы кіраваўся карыслівымі матывамі. Паводле прыгавору суда, у яго таксама будзе канфіскавана маёмасць.

Паводле даных следства, раней “асуджаны за здзяйсненне крадзяжу” мужчына, “знаходзячыся на выпрабавальным тэрміне, перапраўляў ваеннаабавязанага праз дзяржаўную мяжу Украіны па-за ўстаноўленымі пунктамі памежнага пропуску ў Рэспубліку Беларусь”.

Адзначаецца, што свае “паслугі” ён ацаніў у 3.000 долараў. Яго затрымалі 6 красавіка.

24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Уварванне на тэрыторыю краіны было здзейснена ў тым ліку з Беларусі.

З таго дня да 6 чэрвеня 2025 года праз беларуска-ўкраінскую мяжу ў Беларусь прыбылі 16.006 грамадзян Украіны, вынікае з даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, які ўжо амаль месяц не абнаўляе адпаведную статыстыку.

У адпаведнасці з законам аб мабілізацыі Украіны, у перыяд баявых дзеянняў ваеннаабавязаным мужчынам (узрост 18–60 гадоў) забаронена выязджаць з краіны без спецыяльнага дазволу.

Прахадны двор. Як украінскія ўхілісты праклалі водна-балотны шлях у Еўропу праз Беларусь

Апублікавана на адкрытай версіі "Позірку" 7 красавіка 2025 года ў 15:36 Тры гады ва Украіне ідзе поўнамаштабная вайна. Пакуль адны ўкраінцы змагаюцца на фронце, іншыя бягуць з краіны. "Ухілянты" (ухілісты) выбіраюць нелегальны шлях у Румынію, Славакію і нават Прыднястроўе — …
Падзяліцца: