Усе асноўныя валюты патаннелі на апошніх у чэрвені біржавых таргах

30 чэрвеня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 чэрвеня.
Курс еўра знізіўся да 3,4902 рубля (-0,28%, -0,0098), долара — да 2,9658 (-0,02%; -0,0005), юаня — да 4,1238 за 10 (-0,13%; -0,0053), расійскага рубля — да 3,7731 за 100 (-0,02%; – 0,0007).
На мінулым працоўным тыдні (23–27 чэрвеня) курс долара знізіўся на 1,06% (з 2,9981 да 2,9663 рубля), юаня — на 0,08% (з 4,1327 да 4,1291 за 10), расійскага рубля — на 0,03% (з 3,775 да 3,7738 за 100). Еўра падаражэў на 2,34% (з 3,42 да 3,50).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Гомельскай вобласці сума страт на адну стратную арганізацыю вырасла ў 2,6 раза, у Магілёўскай — зменшылася на 1,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+