Затрыманы лідар гурта “Палац” Алег Хаменка — праваабаронцы

30 чэрвеня, Позірк. Затрыманы лідар і стваральнік гурта “Палац”, што выконвае музыку ў стылі фолк-мадэрн, 58-гадовы Алег Хаменка, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Прычына затрымання невядомая.
Хаменка — вядомы ў Беларусі музыка, радыёвядоўца, прадзюсер і папулярызатар беларускай музычнай культуры.
Выкладаў у Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў. У 2008 годзе пры падтрымцы дзіцячага фонду ЮНІСЕФ сумесна з Тамарай Лісіцкай і Людмілай Рыжковай запісаў і выпусціў для дзяцей серыю аўдыёказак “Беларускія народныя казкі”, быў вядоўцам фестывалю “Камяніца”.
У 2009 годзе стварыў фестываль “Bela music”, які праходзіў на аэрадроме “Баравая”.
Вядоўца радыёверсіі хіт-парада Tuzin.fm “Тузін хітоў” на “Радыё Рацыя” і аўтарскай праграмы “Фолк брама”. Быў вядоўцам праграмы “Брама Існасці” на радыёстанцыі “Аўтарадыё” аж да яе закрыцця 12 студзеня 2011 года з палітычных матываў.
У складзе гурта “Палац” здымаўся ў мастацкім фільме “Анастасія Слуцкая”, а таксама ў якасці камео ў серыяле “Вышэй за неба”.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


