Пазьняк: Злучаныя Штаты — адзіная краіна, якая можа дапамагчы беларусам
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 30 чэрвеня 2025 года ў 13:17

30 чэрвеня, Позірк. “Для беларускай эміграцыі вельмі важна мець апору на Амерыку, таму што Злучаныя Штаты — адзіная краіна, якая можа дапамагчы беларусам. І мы гэта ўжо бачым. Менавіта з Амерыкай трэба падтрымліваць сувязі”, — такое меркаванне выказаў лідар Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк на канфэрэнцыі “Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі”, якую правялі ў Варшаве 29 чэрвеня яго арганізацыя і Беларускі дом.
“Еўропа — гэта палітычная бюракратыя. Каб прыняць нейкае рашэнне, ім трэба доўга збірацца, прымаць усякія там рэзалюцыі. Праходзяць месяцы. Гэтая сітуацыя — сітуацыя вайны, і яна (Еўропа. — “Позірк”.) не можа хутка кіраваць”.
“І таму спадзяванняў у мяне няма. Пагроза вайны існуе доўга, і нічога [еўрапейцы] зрабіць не могуць”, — адзначыў палітык.
На яго думку, “у гэтай сітуацыі карысна для Беларусі, каб уключылася Амерыка”. “І ў нейкай ступені мы спакойнымі шляхамі гэтага дасягнулі”, — сказаў Пазьняк. Паводле яго слоў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разумее перш за ўсё прагматычны эканамічны інтарэс. Проста вызваленне палітвязняў яго мала цікавіць, але ён можа ўключыцца, калі ёсць “нейкія перспектывы інвестыцый, перспектывы прагматычныя”, лічыць прамоўца.
“Аб’ектыўна мы зацікаўленыя, каб яны ішлі на кантакт з гэтым Лукашэнкам, з гэтым рэжымам, таму што гэта ўсё-такі будзе адцягваць рэжым ад Расеі. Нам выгадна, каб ён меў большую аўтаномію”, — заявіў Пазьняк.
Ад Еўропы, адзначыў ён, “пяць год былі пастаянныя звароты, і нічога, а з Амерыкай хоць нешта ўжо з’явілася”. “Хоць [спецпрадстаўнік Трампа па Украіне Кіт] Келаг [у Мінск] паехаў, хоць 400 чалавек выпусцілі… Канешне, там была гаворка и пра нейкия прагматычныя інтарэсы. Таму наша пазіцыя такая: мы гэты амерыканскі паварот падтрымліваем. Ён геапалітычна выгадны — выгадны нашай нацыі”, — заявіў Пазьняк.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Гомельскай вобласці сума страт на адну стратную арганізацыю вырасла ў 2,6 раза, у Магілёўскай — зменшылася на 1,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+