Літва афіцыйна паведаміла ААН пра выхад з канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін

28 чэрвеня, Позірк. Літва 27 чэрвеня афіцыйна паведаміла генеральнаму сакратару і Савету Бяспекі ААН пра выхад з Канвенцыі аб забароне прымянення, назапашвання запасаў, вытворчасці і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні (Атаўская канвенцыя).
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы, рашэнне дэнансаваць Атаўскую канвенцыю “прадыктаванае працяглай агрэсіўнай вайной Расіі супраць Украіны, парушэннямі міжнароднага права з боку крамлёўскага рэжыму і пагрозай, якую ён прадстаўляе для бяспекі еўраатлантычнай прасторы”.
“Ва ўмовах рэгіянальнай бяспекі, якая ўсё пагаршаецца праз дзеянні Расіі, Літва імкнецца ўзмацніць сваю абараназдольнасць, — гаворыцца ў паведамленні. — Выхад з Атаўскай канвенцыі ўзмоцніць стрымальны эфект у дачыненні да Расіі і падвысіць абаронны патэнцыял літоўскага войска. Дэнансуючы канвенцыю, мы пасылаем выразны сігнал: Літва будзе абараняць сваю тэрыторыю і тэрыторыю НАТО ўсімі магчымымі сродкамі”.
МЗС Літвы адзначыў, што з Атаўскай канвенцыі “плануюць выйсці” іншыя дзяржавы рэгіёну — Эстонія, Латвія, Польшча і Фінляндыя. Гэта, на думку літоўскага знешнепалітычнага ведамства, “сведчыць пра адзінае ўспрыманне гэтымі краінамі пагрозы з боку Расіі, якая толькі расце”.
Адзначаецца, што Літва “працягне строга прытрымлівацца прынцыпаў і норм міжнароднага гуманітарнага права, якія тычацца спосабаў і метадаў вядзення вайны, а таксама абароны грамадзянскага насельніцтва”. У выпадку выкарыстання супрацьпяхотных мін Вільнюс зробіць “усе неабходныя захады для мінімізацыі магчымых гуманітарных наступстваў прымянення такой зброі”.
Чакаецца, што рашэнне Літвы пра выхад з канвенцыі набудзе моц сёлета ў снежні.
Паводле інфармацыі аўтарытэтных СМІ, Латвія і Эстонія ў той жа дзень, што і Літва, апавясцілі ААН пра аналагічныя рашэнні. Разам з тым на сайтах іх знешнепалітычных ведамстваў згадак пра гэта няма.
Як паведамляў “Позірк”, 13 чэрвеня закон пра выхад Эстоніі з Атаўскай канвенцыі падпісаў прэзідэнт краіны Алар Карыс. Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс падпісаў аналагічны дакумент 24 красавіка.
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў, каментуючы 22 сакавіка планы Польшчы і краін Балтыі выйсці з Атаўскай канвенцыі, выказаў меркаванне, што Мінску “трэба быць напагатове, але <…> не варта ісці ў такія ж мілітарызаваныя падыходы”.
“Мы ў гэтай гонцы ўзбраенняў не атрымаем поспеху, але некаторыя формы супрацы з нашымі бліжэйшымі партнёрамі, саюзнікамі — з Расіяй — па ядзерным стрымліванні, стрымліванні балістычнай зброяй мы робім. Гэта значна танней і больш эфектыўна”, — заявіў ён.
Беларусь далучылася да Атаўскага дагавора 3 верасня 2003 года (рашэнне набыло моц 1 сакавіка 2004 года).
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

