У “днр” шырока прадстаўленыя беларускія тавары — член Савета Федэрацыі РФ
27 чэрвеня, Позірк. Пра актыўныя пастаўкі беларускіх тавараў у самаабвешчаную “данецкую народную рэспубліку“ (“днр”) заявіў член Савета Федэрацыі Расіі ад гэтага акупаванага ўкраінскага рэгіёну Аляксандр Валошын.
Пра гэта ён паведаміў на палях XII форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць у Ніжнім Ноўгарадзе (РФ), паведамляе ТАСС.
“Беларускія тавары, беларускае харчаванне вельмі шырока прадстаўленыя ў “днр” і карыстаюцца вельмі вялікім попытам. Цяпер ідзе прапрацоўка [паставак] сельгастэхнікі, аўтобусаў, электробусаў, МАЗ, сэрвісныя цэнтры, МТЗ, з “БелАЗам” перамовы. Па ўсіх напрамках вядзецца вялікая сістэмная праца”, — сказаў Валошын, які з’яўляецца ураджэнцам Мінска.
Паводле яго слоў, “з-за неспакойнай сітуацыі ў рэгіёне” немагчыма “ў поўнай меры разгарнуць тую эканамічную актыўнасць, для якой ёсць перадумовы”. Валошын адзначыў, што ў цэлым у “днр” фіксуецца “рост супрацоўніцтва ў розных сферах з беларускім бокам”.
У траўні “кіраўнік урада” так званай “луганскай народнай рэспублікі” (“лнр”) Ягор Кавальчук заяўляў, што прадукцыя з гэтага акупаванага Расіяй рэгіёну “карыстаецца попытам не толькі ў РФ, але таксама ў Беларусі, Арменіі і Казахстане”.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з акупацыйнымі ўладамі на захопленых РФ тэрыторыях Украіны.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
На пачатку 2023 года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і “лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “узяў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар зніжаецца колькасць занятых у эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН: Трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павысіць для яго кошт працягу рэпрэсій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+