Ціханоўскі распавёў Дуду пра бесчалавечнае абыходжанне рэжыму Лукашэнкі з палітвязнямі — канцылярыя польскага прэзідэнта

27 чэрвеня, Позірк. Сустрэчу са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі правёў 26 чэрвеня ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, паведаміла канцылярыя кіраўніка дзяржавы.
Беларускага дэмакратычнага лідар і яе мужа суправаджалі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, а таксама Аляксандр Мілінкевіч (дарадца Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі; кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года) і Дзяніс Кучынскі (дыпламатычны дарадца Ціханоўскай).
“Сяргей Ціханоўскі распавёў пра бесчалавечнае абыходжанне рэжыму Лукашэнкі з палітвязнямі. Члены беларускай дэлегацыі падзякавалі прэзідэнту за намаганні ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, падкрэсліўшы, што на працягу многіх гадоў ён заклікаў да захавання правоў чалавека і свабоды для беларускага народа, у тым ліку на міжнародным узроўні“, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Канцылярыя падкрэслівае, што беларускіх турмах і калоніях утрымліваецца каля тысячы палітвязняў (1.169 паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна“ на вечар 26 чэрвеня).
У той жа дзень Ціханоўскіх прыняў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства перапосціў у сетцы Х твіт Ціханоўскага, у якім той падзякаваў яму за падтрымку беларусаў, а таксама за тое, што Сікорскі стаў сімвалічным хросным палітвязня, здзейсніўшы “акт неацэннай салідарнасці“. “Такое сяброўства асвятляе самыя цёмныя дні!” — напісаў Ціханоўскі.
Для мужа Святланы Ціханоўскай сустрэча з Дудам стала першай на вышэйшым узроўні. Ён быў памілаваны і вывезены з Беларусі ў Літву сёлета 21 чэрвеня.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


