Мінск 03:50

Беларусь перастала імпартаваць электраэнергію, у планах стварэнне яе аптовага рынку — міністр энергетыкі

Ілюстрацыя: minenergo.gov.by

26 чэрвеня, Позірк. У Беларусі створаны неабходны патэнцыял для экспарту электраэнергіі, краіна “адкрытая па гэтым пытанні“ ў рамках ЕАЭС, Саюзнай дзяржавы,“эканамічных адносін з любымі суседзямі”. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, выступаючы 26 чэрвеня на сесіі “Агульны электраэнергетычны рынак ЕАЭС — погляд у будучыню“ ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Мінску.

“Мы імпартам электрычнай энергіі ў цяперашні момант не займаемся“, — падкрэсліў міністр.

Пры гэтым Мароз раскрытыкаваў “шэраг краін“ (не называючы іх) за тое, што яны “выстрэльваюць сабе ў нагу“, раздзіраючы сувязі, якія склаліся раней у галіне электраэнергетыкі, тым самым падвышаючы тарыфы на яе і “пагаршаючы жыццё свайму насельніцтву“. “Але гэта іх выбар, мы на іх уплыў не робім“, — адзначыў Мароз, магчыма, маючы на ўвазе нядаўні выхад краін Балтыі з электрычнага кальца БРЭЛЛ, які дзесяцігоддзямі злучаў іх з энергасістэмамі Беларусі і Расіі.

Паводле яго слоў, Беларусь — адносна невялікая краіна, з дастаткова развітай энергасістэмай (устаноўленая магутнасць 13,5 млн ГВт), а дакументы, падпісаныя ў рамках ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы, гавораць аб тым, што Беларусь саспела для фарміравання ўнутранага аптовага рынку электраэнергіі.

Мароз патлумачыў, што такі рынак будзе ўяўляць сабой “новую сістэму эканамічных узаемаадносін паміж суб’ектамі ўнутры краіны“. “У рамках яе фармавання мы зможам дамагчыся павышэння эканамічнай эфектыўнасці работы энергасістэмы, — упэўнены міністр. — У цяперашні момант планы заключаюцца ў тым, каб сфармаваць рынак, які будзе ўяўляць сабой узаемаадносіны паміж удзельнікамі ўнутры краіны, якія займаюцца вытворчасцю электраэнергіі, і яе пакупкамі на аптовым рынку“.

Далейшае развіццё, паводле слоў чыноўніка, будзе ўключаць у сябе “ўзаемаадносіны паміж аптовымі і індывідуальнымі пакупнікамі электраэнергіі ў рамках асобных прадпрыемстваў“.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: