Перад мітынгамі ў Варшаве і Вільнюсе Ціханоўская заклікала беларусаў выконваць меры асабістай бяспекі

25 чэрвеня, Позірк. Выконваць меры асабістай бяспекі заклікала беларускіх эмігрантаў 25 чэрвеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
У сваім тэлеграм-канале палітык звярнула ўвагу, што беларусам цяпер “пад выглядам журналістаў” пішуць невядомыя і прапануюць “фатаграфаваць твары ўдзельнікаў акцыі”.
“Мы заклікаем клапаціцца пра сваю бяспеку як афлайн, так і анлайн! Не давярайце незнаёмым кантактам у сацыяльных сетках і не адказвайце на сумнеўныя прапановы”, — заявіла Ціханоўская.
Як паведамляе выданне “Медыязона”, беларусам, якія пражываюць у Польшчы, паступаюць у месенджарах прапановы фатаграфаваць сустрэчу ў Варшаве з Сяргеем Ціханоўскім, у тым ліку — твары ўдзельнікаў. За перадачу такіх фота абяцаецца грашовае ўзнагароджанне.
Паводле даных партала portmedia.info, невядомыя шукаюць “фатографаў для мерапрыемства”, прадстаўляючыся супрацоўнікамі гэтага выдання і абяцаючы “вялікую публікацыю на “Партмедыя” і “Балтык Ньюз”. Удакладняецца, што прапановы паступаюць ад карыстальнікаў “Марія Габдуллина” і “Татьяна Лебедева”, абяцаная аплата “за працу” складае 500 злотых (каля 117 еўра) і 100 еўра.
Як адзначае выданне “Наша Ніва”, колькасць паведамленняў пра пошук фатографаў у розных чатах ідзе на дзясяткі. Большасць акаўнтаў, з якіх прыходзяць прапановы, “пустыя”. Звяртаецца ўвага, што некалькі паведамленняў аб пошуку фатографаў напісаныя з акаўнта рэдактара беларускай “Вікіпедыі” Вольгі Сітнік, якая была затрыманая ў траўні гэтага года. Выданне падкрэслівае, што выкарыстанне тэлефонаў затрыманых “падобнае на почырк ГУБАЗіКа”.
Сустрэчы Святланы і Сяргея Ціханоўскіх з беларусамі пройдуць 26 чэрвеня ў Варшаве і 28 чэрвеня ў Вільнюсе.
Беларускія ўлады адсочваюць актыўнасць грамадзян краіны, якія з’ехалі, і актывістаў дэмакратычных сіл у выгнанні. Рэгулярна пагражаюць удзельнікам масавых мерапрыемстваў пераследам, узбуджаюць крымінальныя справы і выносяць завочныя прыгаворы.
26 траўня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў, што спецслужбы рэжыму Лукашэнкі перманентна ствараюць пагрозы актывістам дэмсіл, вядуць вайну з дэмакратычнымі інстытутамі і канкрэтна з камандай НАУ.
Паводле слоў палітыка, матэрыялы, звязаныя са стварэннем пагроз прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў у дачыненні да супрацоўнікаў НАУ, “перададзеныя ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Польшча аб агенцтве ўнутранай бяспекі і агенцтве выведкі на разгляд адпаведнай службе”.
5 чэрвеня Латушка заявіў, што ў апошнія тыдні ўзмацніліся пагрозы актывістам дэмакратычнага руху.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка