Памочнік Пуціна паведаміў, што той не плануе двухбаковых сустрэч падчас мерапрыемстваў ЕАЭС у Мінску

25 чэрвеня, Позірк. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не плануе двухбаковых сустрэч 26–27 чэрвеня ў Мінску падчас мерапрыемстваў Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта паведаміў на брыфінгу 25 чэрвеня памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць ТАСС, не выключаныя толькі кароткія перамовы “на нагах”.
“Мы не фіксуем асобных сустрэч, але, мяркуючы па ўсім, мяркуючы па настроях лідараў, аб якіх, у прыватнасці, я ведаю, могуць быць прадугледжаныя нефармальныя сустрэчы <…> нашага прэзідэнта з асобнымі лідарамі. У прыватнасці, <…> з гаспадаром [саміту Аляксандрам Лукашэнкам] ён падрабязна пагаворыць, будуць магчымасці. Не выключана, што асобна перагаворыць і з прэзідэнтам Узбекістана [Шаўкатам] Мірзіёевым”, — сказаў Ушакоў.
“Калі людзі збіраюцца, заўсёды могуць адысці ўбок, правесці асобныя гутаркі, — дадаў памочнік Пуціна. — Упэўнены, што гэта адбудзецца ў Мінску і гэтым разам”.
Напярэдадні падчас “працяглай гутаркі” па тэлефоне Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі “цэлы шэраг тэм”, уключаючы маючыя адбыцца ў Мінску мерапрыемствы ЕАЭС і “беларуска-расійскі саюзны парадак дня”.
Адзначалася, што “грунтоўна” суразмоўцы абмеркавалі “рэгіянальную праблематыку і міжнародную абстаноўку, уключаючы сітуацыю ва Украіне і на Блізкім Усходзе”.
Прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што ён і Пуцін “яшчэ больш падрабязна” разгледзяць “усе наяўныя актуальныя пытанні” на сустрэчы ў Мінску.
Еўразійскі эканамічны форум пройдзе 26 чэрвеня на базе Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра “Белэкспа”. Раней паведамлялася, што ўдзел у ім пацвердзілі ўсе кіраўнікі краін — членаў ЕАЭС (Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана), акрамя прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, які прыме ўдзел у мерапрыемстве ў дыстанцыйным фармаце па відэасувязі.
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, для ўдзелу ў форуме зарэгістравана больш за 2 тыс. чалавек з 29 краін. Прадугледжана правядзенне шасці буйных тэматычных блокаў, якія ўключаюць 35 мерапрыемстваў: пленарныя сесіі, круглыя сталы, бізнес-дыялогі і інш.
На наступны дзень пасля форуму, 27 чэрвеня, запланаванае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. “У вузкім і шырокім фармаце кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць бягучы парадак дня, прымуць важныя рашэнні ў дачыненні да перспектыў развіцця саюза (ЕАЭС), а таксама будзе падпісана два пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве — паміж ЕАЭС і Манголіяй, ЕАЭС і Эміратамі. Яны дадуць больш шырокія магчымасці для выбудоўвання гандлёва-эканамічных адносін членаў ЕАЭС з дадзенымі дзяржавамі”, — заяўляў 19 чэрвеня кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка