У 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз

25 чэрвеня, Позірк. У 2024 годзе Беларусь заняла трэцяе месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй шматразовых шэнгенскіх віз (катэгорыя С) з тэрмінам дзеяння ад года да пяці гадоў (максімальны тэрмін), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу адказу ўрада ФРГ на запыт дэпутатаў Бундэстага ад апазіцыйнай Левай партыі аб выдачы віз летась.
У Беларусі было выдадзена 30.111 такіх віз, больш — толькі ў Турцыі (63.690) і Індыі (38.585).
З тэрмінам дзеяння адзін год было выдадзена 15.404 візы (трэцяе месца пасля Турцыі — 34.592 і Індыі — 20.101), два гады — 4.724 (чацвёртае месца пасля Турцыі — 18.141, Індыі — 8.331 і Кітая — 6.069), тры гады — 2.611 (другое месца пасля Індыі — 3.581 і Турцыі — 2.923), чатыры гады — 832 (чацвёртае месца пасля Турцыі — 1.527, Індыі — 1.275 і Кітая — 868), пяць гадоў — 6.540 (другое месца пасля Кувейта — 7.587).
Кароткатэрміновых віз з тэрмінам дзеяння менш за адзін год у Беларусі было выдадзена 20.356 — гэта 12-е месца ў свеце. На 13-й пазіцыі Расія (19.513). У першай пяцёрцы: Кітай (230.905), Турцыя (106.616), Індыя (88.318), Тайланд (33.661) і Казахстан (32.864).
Агульныя зборы за выдачу нямецкіх шэнгенскіх віз у Беларусі ў 2024 годзе склалі 1 млн 453 тыс. еўра. Гэта менш, чым выдаткі на персанал, які займаўся апрацоўкай візавых заявак (1 млн 606 тыс. еўра).
Адзначаецца таксама, што летась Візавая інфармацыйная сістэма ЕС зарэгістравала 461.658 зваротаў з нямецкай амбасады ў Мінску.
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка13 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


