Каардынацыйная рада падтрымала стварэнне беларускіх падраздзяленняў у войсках замежных краін

25 чэрвеня, Позірк. Каардынацыйная рада 3-га склікання (КР) падтрымала прапанову аб стварэнні беларускіх вайсковых падраздзяленняў у складзе Узброеных сіл замежных краін, паведамляе тэлеграм-канал фракцыі “Воля”.
Адзначаецца, што прапанова была ініцыяваная камісіяй КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы.
У падтрымку прапановы выказалася 36 членаў КР, супраць — 5, устрымаліся — 3, 33 не ўдзельнічалі ў галасаванні.
28 мая Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) паведамляў аб правядзенні праз платформу “Свае” апытання, ініцыяванага шэрагам парамілітарных структур і прадстаўніцтвам кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Мэтай апытання было ацаніць гатоўнасць беларусаў да кантрактнай службы ў краінах НАТО ў складзе беларускіх фарміраванняў. “Удзел у апытанні прыняло 590 чалавек, з якіх больш за 500 выказалі зацікаўленасць, а палова — адназначную гатоўнасць да службы”, — паведамілі ў АПК.
Каментуючы вынікі апытання, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук адзначыў: “Больш за паўтысячы нашых суайчыннікаў выказалі гатоўнасць далучыцца да такіх фарміраванняў — ад сіл тэрытарыяльнай абароны да міратворчых місій і іншых падраздзяленняў”.
Кабанчук назваў вынікі апытання “яшчэ адным крокам да стварэння новай беларускай нацыянальнай арміі”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка