Хрэнін абмеркаваў з міністрам абароны Ірана “бягучы стан супрацоўніцтва ў ваеннай сферы”
25 чэрвеня, Позірк. “Бягучы стан супрацоўніцтва ў ваеннай сферы” абмеркавалі на сустрэчы 25 чэрвеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністр абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана Азіз Насірзадэ.
Сустрэча прайшла на палях нарады міністраў абароны дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
“Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня”, — гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства.
Перамовы, як заяўляецца, дэманструюць “імкненне Беларусі і Ірана да выбудоўвання ўзаемавыгадных адносін як у двухбаковым, так і шматбаковым фармаце”.
“У цяперашніх умовах няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі як ніколі важна праяўляць максімальную вытрымку. Па-ранейшаму лічым, што дыпламатыя з’яўляецца адзіным спосабам захавання тысяч жыццяў і такога крохкага міру на зямлі”, — заявіў Хрэнін.
“У завяршэнне сустрэчы міністр абароны Беларусі пацвердзіў зацікаўленасць нашай краіны ў далейшым пашырэнні супрацоўніцтва з Ісламскай Рэспублікай Іран і гатоўнасць да адкрытага дыялогу па ўсіх пытаннях, якія цікавяць”, — адзначае Мінабароны.
10 чэрвеня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў анансаваў візіт у Беларусь прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна.
“У рамках маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС 26–27 чэрвеня будзе таксама афіцыйны візіт прэзідэнта Ірана, — сказаў кіраўнік МЗС. — Ён прыме не толькі ўдзел у гэтым мерапрыемстве па лініі ЕАЭС і ў форуме эканамічным, які будзе суправаджаць мерапрыемства, гэта таксама будзе сумешчана з яго афіцыйным візітам”.
Паводле слоў Рыжанкова, Іран для Беларусі з’яўляецца“ адным з важных прыярытэтаў“: “І не толькі ў плане гандлёва-эканамічных адносін. На многія пытанні міжнароднага характару мы глядзім адным і тым жа поглядам”.
Сустрэча Хрэніна і Насірзадэ прайшла на фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе. 13 чэрвеня розныя цэлі на тэрыторыі Ірана пачала атакаваць Армія абароны Ізраіля. У асноўным удары наносіліся па ваенных і ядзерных аб’ектах, атакавана больш за 1.000 цэляў. У выніку серыі кропкавых удараў было ліквідавана вышэйшае камандаванне Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, іранскай арміі і выведкі, забіта дзевяць навукоўцаў-ядзершчыкаў. Іран заяўляе пра сотні загінулых і прыкладна 1.300 параненых на сваёй тэрыторыі.
Мэтай ізраільскай ваеннай аперацыі названа нанясенне крытычнага ўрону ядзернаму і ракетнаму патэнцыялу Ірана.
Іран адказаў масіраванымі ўдарамі з ужываннем балістычных ракет і беспілотных лятальных апаратаў. Некаторыя ракеты ўпалі ў жылых раёнах у Тэль-Авіве, Рамат-Гане, Рышон-ле-Цыёне, Бат-Яме, Тамрэ, Хайфе, Петах-Тыкве і іншых населеных пунктах Ізраіля. Вядома, што загінулі не менш за 24 чалавекі, пацярпела больш за 1.000.
22 чэрвеня амерыканскія бамбавікі B-2 нанеслі ўдары па іранскім ядзерным аб’екце ў Форда, выкарыстаўшы шэсць процібункерных бомбаў.
Па іранскіх ядзерных аб’ектах у Натанзе і Ісфахане было запушчана 30 ракет “Тамагаўк” з падводных лодак.
У адказ Іран атакаваў вайсковыя базы ЗША ў Катары, Кувейце, Бахрэйне і ААЭ. Паводле звестак амерыканскага боку, базы ад іранскіх удараў не пацярпелі, ахвяр няма.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка