Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі ў цэнтры Варшавы

24 чэрвеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 24 чэрвеня ў сваім тэлеграм-канале запрасіла беларусаў на акцыю салідарнасці ў Варшаве.
Акцыя адбудзецца 26 чэрвеня каля помніка Мікалаю Каперніку (вул. Кракаўскае Прадмесце, 1), пачатак у 19:00.
Удзел у ёй прыме былы палітвязень, відэаблогер і палітык Сяргей Ціханоўскі.
“Пасля пяці гадоў зняволення, ізаляванай камеры, псіхалагічнага ціску і невядомасці Сяргей Ціханоўскі нарэшце вольны. Ён зноў можа абняць жонку. Убачыць неба. Гаварыць услых. Маўчаць толькі па сваёй волі. Быць з людзьмі”, — адзначыла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, “у беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца больш за 1.100 палітвязняў”. “Гэта не лічбы. Гэта — маці, бацькі, дзеці, сябры, калегі. Людзі, якія плацяць сваім жыццём за свабоду нашай краіны. У Варшаве каля помніка Каперніку мы збіраемся, каб сказаць: ніхто не забыты. Мы памятаем. Мы побач”, — падкрэсліла палітык.
“Сяргей Ціханоўскі, толькі выйшаўшы з турмы, становіцца побач з намі — каб змагацца далей. Калі герой свабоды не просіць адпачынку, мы не маем права застацца дома”, — дадала дэмлідар.
Аб вызваленні 14 палітвязняў стала вядома неўзабаве пасля сустрэчы спецпрадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам 21 чэрвеня.
Сярод вызваленых муж беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, экс-супрацоўнік “Радыё Свабода” Ігар Карней, выкладчыца Наталля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведскага грамадзянства Галіна Краснянская, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта” Кірыл Балахонаў.
Таксама вызваленыя Алан Ройё (грамадзянін Эстоніі), Юрыйс Ганінс і Дзмітрыйс Міхайлаўс (абодва — грамадзяне Латвіі). Акрамя гэтага, паводле звестак СМІ, на волю выйшаў Ежы Жывалеўскі (грамадзянін Польшчы).
Імёны яшчэ трох вызваленых афіцыйна не называюцца, яны з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы (два чалавекі) і Японіі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ шклоўскай калоніі за год памірала да васьмі чалавек — расследаванне праваабаронцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДэфіцыт працоўнай сілы будзе тармазіць рост эканомікі Беларусі — ЕАБР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка