Смерць Вітольда Ашурка ў няволі — забойства, вынікае з расследавання праваабаронцаў

24 чэрвеня, Позірк. Палітыку і грамадскаму дзеячу Вітольду Ашурку ў калоніі праламалі галаву, а пасля своечасова не аказалі медыцынскую дапамогу, паведаміў 24 чэрвеня сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі “Прававая ініцыятыва” і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Сяргей Усцінаў.
Падчас анлайн-прэзентацыі расследавання “Катаванні і жорсткае абыходжанне ў папраўчай калоніі № 17 горада Шклова” праваабаронца паведаміў, што асобны раздзел “прысвечаны новым падрабязнасцям забойства Вітольда Ашурка”. “Чаму я кажу “забойства”? Таму што ў гэтым расследаванні падрабязна апісваецца тое, што адбывалася, і сведкі дэталёва распавядаюць, як усё гэта было”, — звярнуў увагу Усцінаў.
Верагоднымі віноўнікамі смерці Ашурка праваабаронца назваў начальніка рэжымнага аддзела Сяргея Карчаўскага і намесніка начальніка калоніі па рэжымна-аператыўнай працы Аляксея Маскалёва.
“Хутчэй за ўсё, менавіта яны — верагодныя забойцы Вітольда Ашурка, згодна са сведчаннямі былых зняволеных, бо менавіта гэтыя супрацоўнікі займаюцца збіццямі, катаваннямі і іншымі формамі гвалту ў калоніі”, — адзначыў Усцінаў. Ён лічыць, што медыкі, якія “своечасова не аказалі дапамогу <…> таксама вінаватыя ў гэтым злачынстве”.
Паводле слоў апытаных зняволеных, “Вітольду праламалі галаву”. Як менавіта гэта адбылося, падкрэсліў праваабаронца, сказаць нельга, але, паводле яго слоў, гэта мог быць “удар аб сцяну” альбо Ашурка “жорстка збівалі дубінкамі, у тым ліку па галаве”.
18 студзеня 2021 года суддзя Максім Філатаў з суда Лідскага раёна (Гродзенская вобласць) прыгаварыў Ашурка да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Расследаванне смерці палітвязня было замарожанае і дэ-факта не вядзецца.
У гадавіну смерці Вітольда Ашурка — 21 траўня — дэмакратычная грамадскасць з ініцыятывы праваабаронцаў праводзіць Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+