На тэрыторыі Беларусі праведзена 38 аперацый абмену паміж Расіяй і Украінай — Церцель

23 чэрвеня, Позірк. На тэрыторыі Беларусі праведзена 38 аперацый абмену паміж Расіяй і Украінай, заявіў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель у інтэрв’ю беларускаму дзяржаўнаму тэлебачанню (выйшла ў эфір 22 чэрвеня).
“Абменныя аперацыі пачаліся, наколькі я памятаю, 21 верасня 2022 года. З гэтага моманту мы правялі 38 абменных аперацый, у выніку якіх ажыццяўляліся абмены ваеннапалоннымі, грамадзянскімі асобамі, дзецьмі з аднаго і другога боку, я падкрэсліваю. Праводзілася ўз’яднанне сем’яў. На жаль, абмен целамі загінулых, цяжкапараненых, людзей, якія знаходзіліся пры смерці фактычна”, — сказаў Церцель.
21 верасня 2022 года адбыўся самы буйны на той час абмен паміж ваюючымі бакамі. За прарасійскага ўкраінскага палітыка Віктара Медзведчука, які знаходзіўся пад арыштам, і яшчэ 55 расійскіх вайскоўцаў, Крэмль аддаў 215 украінскіх жаўнераў, у тым ліку ўдзельнікаў двухмесячнай абароны прадпрыемства “Азоўсталь“ у Марыупалі.
“Звычайна мы гэтыя аперацыі на сваёй тэрыторыі не каментуем. І гэта мэтанакіраваны падыход, каб не нашкодзіць таму працэсу, які адбываецца. Разам з тым, напэўна, настаў час з улікам інтарэсаў нашага насельніцтва, наогул міжнароднага парадку прыадчыніць некаторыя моманты“, — заявіў кіраўнік КДБ.
“Першае: гэтыя ўсе мерапрыемствы праводзяцца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, — сказаў Церцель. — Камітэт дзяржбяспекі займаецца арганізацыйнымі пытаннямі, каардынацыйнымі — ва ўзаемадзеянні з многімі, многімі структурамі ў Рэспубліцы Беларусь. Калі кіраўнік дзяржавы вызначаў падыходы па гэтым напрамку, па абменных аперацыях, ён пазначыў некаторыя прынцыпы. Першы прынцып — гэта тое, што сярод тых людзей, якія ўдзельнічаюць у абменных аперацыях з аднаго і другога боку, чужых для нас няма. Другое — што гэта заўсёды трагедыя, боль канкрэтных людзей, сем’яў, дзяцей, старых, жанчын і да гэтага трэба ставіцца з разуменнем“.
“Трэці падыход — пра тое, што ўсе просьбы, якія будуць зыходзіць да нас як да арганізатараў гэтага працэсу, каардынатараў, з боку расіян, з боку ўкраінцаў, мы павінны абавязкова выконваць. Чацвёрты момант звязаны з тым, каб стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы. Таму кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг рашэнняў, якія значна спрасцілі працэдуру абмену”, — заявіў Церцель.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь у ЕАЭС па зарплаце ў галінах эканомікі ў асноўным займае трэцяе і чацвёртае месцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка