Сярод вызваленых палітвязняў — эстонскі грамадзянін Алан Ройё

21 чэрвеня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Эстоніі паведаміла, што сярод палітвязняў, вызваленых 21 чэрвеня з месцаў несвабоды ў Беларусі, ёсць суайчыннік — Алан Ройё.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Маргус Цахкна заявіў, што яго вызвалення Талін дамагаўся амаль паўтара года.
“У студзені 2024 года мы атрымалі інфармацыю, што беларускія ўлады затрымалі грамадзяніна Эстоніі ў Мінску. З тых часоў амбасада і нашы дыпламаты знаходзіліся ў пастаянным кантакце з Ройо і яго сям’ёй“, — цытуе міністра прэс-служба МЗС.
“Я хацеў бы падзякаваць прэзідэнту Дональду Трампу, Кіту Келагу — адмысловаму пасланцу прэзідэнта ЗША ва Украіне — і ягонай камандзе, а таксама ўсім амерыканскім і эстонскім дыпламатам і партнёрам, якія мэтанакіравана і нястомна працавалі над вяртаннем нашага грамадзяніна дадому“, — заявіў Цахкна.
МЗС адзначыў, што ў верасні 2020 года Ройё заснаваў у Эстоніі некамерцыйную арганізацыю “Фонд сяброў Беларусі“, каб збіраць сродкі для “людзей, якія ратуюцца ад беларускага рэжыму“. “Аднак арганізацыя не вяла значнай дзейнасці і была выдаленая з бізнэс-рэестра праз некалькі месяцаў. НКА была створаная на тэрыторыі Эстоніі ў адпаведнасці з эстонскім заканадаўствам“, — гаворыцца ў паведамленні.
Эстонскае знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што акрамя іншых быў вызвалены Сяргей Ціханоўскі — муж беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
“Гэта значная перамога для беларускай апазіцыі, але мы не павінны забываць, што цяперашні рэжым працягвае ўтрымліваць тысячы палітычных зняволеных, — падкрэсліў кіраўнік эстонскай дыпламатыі. — Мы заклікаем беларускі рэжым неадкладна і безумоўна спыніць рэпрэсіі супраць уласнага народа і вызваліць усіх палітычных зняволеных“.
МЗС “настойліва не рэкамендуе паездкі ў Беларусь”. Ведамства заклікала суайчыннікаў, якія знаходзяцца на беларускай тэрыторыі з кароткатэрміновым візітам, перагледзець неабходнасць свайго знаходжання і па магчымасці вярнуцца ў Эстонію.
14 палітвязняў вызвалілі 21 чэрвеня пасля сустрэчы ў Мінску спецпрадстаўніка ЗША ў пытаннях Украіны Кіта Келага і Аляксандра Лукашэнкі.
Акрамя Ціханоўскага і Ройё на волю выйшлі экс-супрацоўнік “Радыё Свабода“ Ігар Карней, выкладчыца Наталля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведскага грамадзянства Галіна Краснянская, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта“ Кірыл Балахонаў, а таксама трое грамадзян Польшчы і іншыя, чые імёны пакуль не называюцца.
Частка вызваленых знаходзіцца ў Вільнюсе.
Намеснік Келага Джон Коўл заявіў, што місію па вызваленні групы беларускіх палітвязняў “натхніў прэзідэнт Трамп“, падтрымку надалі намеснік дзяржсакратара Крыс Лэндау і “іншыя прадстаўнікі адміністрацыі“.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка