Латушка: Вызваленне Ціханоўскага і іншых палітвязняў — вынік ціску на рэжым Лукашэнкі

21 чэрвеня, Позірк. Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў — вынік “сістэмнага ціску на [рэжым Аляксандра] Лукашэнкі“, які “нарошчваўся еўрапейскімі партнёрамі і Злучанымі Штатамі“, заявіў на сваім ютуб-канале намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“Хацеў бы выказаць словы падтрымкі і віншавання Святлане Ціханоўскай, што яе муж выйшаў на волю, — адзначыў палітык. — Я рады за ўсіх вызваленых. Рады, што іх жыццё выратаванае”.
Палітык падкрэсліў, што ўсе вызваленыя раней “былі асуджаныя палітыкаматываванымі прыгаворамі і незаконна ўтрымліваліся ў турмах рэжыму Лукашэнкі“.
На ягоную думку, усе вызваленыя, якія знаходзяцца сёння ў Літве, “фактычна былі выправаджаныя з краіны“, што з’яўляецца “злачынствам супраць чалавечнасці”.
“Лукашэнку няма за што дзякаваць. Ён робіць крокі, каб выправіць тыя злачынствы, якія здзейсніў. Але злачынствы выправіць нельга. Менавіта ён пасадзіў гэтых людзей у турмы“, — падкрэсліў Латушка.
14 палітвязняў вызвалілі 21 чэрвеня пасля сустрэчы ў Мінску спецпрадстаўніка ЗША ў пытаннях Украіны Кіта Келага і Лукашэнкі.
Акрамя відэаблогера Ціханоўскага на волю выйшлі экс-супрацоўнік “Радыё Свабода“ Ігар Карней, выкладчыца Наталля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведскага грамадзянства Галіна Краснянская, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта“ Кірыл Балахонаў і іншыя, чые імёны пакуль не называюцца. Паводле інфармацыі тэлеканала “Белсат”, у ліку тых, хто выйшаў на волю, трое грамадзян Польшчы.
Частка вызваленых знаходзіцца ў Вільнюсе.
Намеснік Келага Джон Коўл заявіў, што місію па вызваленні групы беларускіх палітвязняў “натхніў прэзідэнт [Дональд] Трамп“, падтрымку надалі намеснік дзяржсакратара Крыс Лэндау і “іншыя прадстаўнікі адміністрацыі“.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка