Ціханоўская — Пуціну: Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расійскім салдатам быць на нашай зямлі і весці вайну супраць Украіны, ніколі не зробіць Беларусь вашай
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 21 чэрвеня 2025 года ў 11:39

21 чэрвеня, Позірк. Апошнія заявы Уладзіміра Пуціна паказваюць, наколькі небяспечны расійскі імперыялізм і якую пагрозу ён уяўляе — не толькі для Беларусі, але і для Украіны, Малдовы, Грузіі ці Арменіі, заявіла “Позірку” Святлана Ціханоўская.
“Расія не паважае суверэнітэт іншых краінаў і гатовая мяняць межы сілай”, — сказала беларускі дэмакратычны лідар.
Яна звярнулася да кіраўніка РФ: ” Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расійскім салдатам быць на нашай зямлі і весці вайну супраць Украіны, ніколі не зробіць Беларусь вашай. Мы самастойны народ і краіна і будзем адстойваць сваю незалежнасць”.
19 чэрвеня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме прэзідэнт Расіі ў кантэксце вайны супраць Украіны заявіў: “Ведаеце, у нас ёсць такая старадаўняя — гэта не прымаўка, не прытча — а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага рускага салдата, то наша”.
24 лютага 2022 года ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі расійскае войска, якое брало ўдзел у манёўрах “Саюзная рашучасць – 2022”, уварвалася ва Украіну. Сёлета на верасень у Беларусі запланаваныя беларуска-расійскія манеўры “Захад-2025”, якія суседнія краіны Балтыі, Польшча і Украіна разглядаюць як пагрозу сваёй бяспецы. У той жа час прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што гэтыя вучэнні не ёсць нешта асаблівае, “яны проста адлюстроўваюць агульную агрэсіўную пазіцыю РФ, але не скіраваныя на эскалацыю канфлікту з НАТО”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка