У Польшчы затрымана беларуска, якая перавозіла мігрантаў, у тым ліку ў багажніку
20 чэрвеня, Позірк. У польскім Гарваліне (каля 60 км на паўднёвы ўсход ад Варшавы, Мазавецкае ваяводства) пасля атрымання інфармацыі ад памежнай службы ў Славатычах (Люблінскае ваяводства, мяжуе з Беларуссю) затрыманы аўтамабіль “Сітраен”, які перавозіў нелегальных мігрантаў, паведаміла прэс-служба гарадской паліцыі.
Адзначаецца, што 18 чэрвеня, накіраваўшы патруль на адну з трас, супрацоўнікі “заўважылі “Сітраен”, які адпавядаў апісанню, перададзенаму памежнікамі”: “Паліцыя паспяхова спыніла аўтамабіль <…>. За рулём знаходзілася беларуска, а пасажырам быў грамадзянін Аргенціны. Усяго на заднім сядзенні і ў багажніку знаходзіліся пяць іншаземцаў”.
Паводле інфармацыі паліцыі, “камунікацыя з пасажырамі была ўскладнена праз моўны бар’ер, у іх былі дакументы, якія сведчаць асобу, верагодна, усе прыехалі з Афганістана”: “Пра затрыманне былі апавешчаныя супрацоўнікі памежнай службы Славатыч, якім па прыездзе на месца здарэння быў перададзены аўтамабіль з затрыманымі”.
Далейшыя дзеянні паводле гэтай справы праводзяцца супрацоўнікамі згаданай памежнай службы.
4 чэрвеня польскія памежнікі таксама затрымалі грамадзяніна Беларусі, які таксама перавозіў нелегальных мігрантаў.
У ведамстве ўдакладнілі, што ў Польшчы за арганізацыю і садзейнічанне незаконнаму перасячэнню мяжы прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка