Лукашэнка — кіраўніку СК Расіі: Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з вамі

20 чэрвеня, Позірк. Расія можа разлічваць на Беларусь, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком Следчага камітэта РФ Аляксандрам Бастрыкіным.
“Я хачу, каб вы разумелі, што ў гэты няпросты час мы з вамі, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Мы не хавалі (адзіная ў свеце дзяржава), што мы з Расіяй. Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з вамі. <…> Натуральна, мы робім гэта акуратна, асцярожна. Нагола шашку не выхопліваем, як казакі. Але калі ўжо выхапілі, то будзем змагацца разам з рускімі людзьмі, абараняючы нашу агульную Айчыну. Ад гэтага нікуды не падзенешся. Яна ў нас адна, іншай не будзе”.
Лукашэнка падзякаваў суразмоўцу “за ўсё добрае”, што той нібыта робіць “для Беларусі”, для “адзінства, інтэграцыі” беларускай і расійскай дзяржаў.
Паводле слоў беларускага палітыка, Бастрыкін “немалы кавалак” працы “цягне” на “вызваленых тэрыторыях”, маючы на ўвазе, мяркуючы з усяго, акупаваныя РФ ўкраінскія землі. “І тэрарыстычныя скіраванасці ў нашых праціўнікаў і ворагаў вельмі сур’ёзныя, і ўсё гэта зноў на вас кладзецца ў плане расследавання тых ці іншых злачынстваў на тэрыторыі Расіі”, — заявіў ён.
“Найвялікшай каштоўнасцю” Лукашэнка назваў дапамогу СК РФ беларускім калегам: “Калі б у нас з усімі ведамствамі і з іншымі людзьмі ў Расіі было такое ўзаемадзеянне, у нас бы агулам праблем не было. Вы — вялікі прыклад для нашых дзяржаўных службоўцаў у Расіі і Беларусі”.
Палітык назваў суразмоўцу “не проста дасведчаным, пісьменным, разумным, таленавітым, вучоным” чалавекам, але і такім чалавекам, з якім “можна абмеркаваць любую праблему, параіцца”. “Я гэта не для пратакольнай сустрэчы кажу. Вы сапраўды нам дапамагаеце па ўсіх пытаннях. Па якім пытанні ні звернешся, вы заўсёды адгукнецеся і дапаможаце”, — сцвярджае Лукашэнка.
У сваю чаргу Бастрыкін назваў свой візіт “планавай паездкай”. У Мінску, паводле яго слоў, пройдзе “працоўная нарада следчых органаў Беларусі і Расіі па актуальных крымінальных справах”.
“Дзейнічае нашая сумесная следча-аператыўная група па расследаванні генацыду беларускага і расійскага народаў. Гэтая праца актыўна працягваецца, — сказаў расійскі госць. — Мы ўдзячныя нашым беларускім калегам за тое, што яны даюць нам вельмі шмат матэрыялаў з архіваў. Мы праводзім сумесныя мерапрыемствы і на тэрыторыі Расіі, і на тэрыторыі Беларусі. І дзякуючы ў тым ліку падтрымцы беларускіх калег у Расіі адбыліся ўжо 34 выракі, якія прызналі дзеянні фашыстаў генацыдам”.
Лукашэнка не ўпершыню заяўляе, што Беларусь “заўсёды будзе” з Расіяй.
Выступаючы 14 сакавіка ў Савеце Федэрацыі Федэральнага сходу РФ, ён падкрэсліў, што “заўсёды галоўным прыярытэтам былі і будуць асаблівыя, самыя блізкія, братэрскія стасункі з Расіяй”.
“Пастаянна пра гэта адкрыта кажам. А на любыя прэтэнзіі пра нашу падтрымку вам я нязменна адказваю: калі нам давядзецца выбіраць, мы заўсёды будзем на баку нашай Расіі. Па-іншаму не можа быць. Беларусь Расію сам-насам ніколі не пакіне, гэтак жа, як Расія не пакіне нашу Беларусь. Гэта выбар беларускага народа”, — падкрэсліў спікер.
24 лютага 2022 года Расія пры непасрэднай падтрымцы мінскага рэжыму напала ва Украіну.
21 ліпеня таго ж года Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс”, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка