Памёр літаратар і журналіст Сямён Букчын

20 чэрвеня, Позірк. Літаратар і журналіст Сямён Букчын памёр 20 чэрвеня, не дажыўшы да 84-годдзя крыху менш за два месяцы, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на сына памерлага.
Сямён Букчын нарадзіўся 18 жніўня 1941 года ў Курскай вобласці Расіі, з 1949 года жыў у Мінску.
У 1967 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў старшым рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1967–1968 гады), старшым навуковым рэдактарам у выдавецтве “Беларуская савецкая энцыклапедыя” (1968–1969), адказным сакратаром часопіса “Весці АН БССР” (1969–1985).
У 1998—2001 гадах працаваў журналістам і выкладчыкам у Варшаве.
У першай палове 1990‑х рэдагаваў газету “Европейское время”. Друкаваўся ў “Народнай Волі”, “Беларускіх навінах” (naviny.by), “Нашай Ніве”.
Аўтар звыш 20 кніг па гісторыі рускай літаратуры і журналістыкі, публіцыстычных зборнікаў, мастацкіх і дакументальных аповесцяў.
На пачатку 2021 года — “у разгар татальных рэпрэсій” — Букчын, як адзначае БАЖ, падпісаў калектыўны зварот “Спыніць тупую сілу беззаконня! Адкрыты ліст ветэранаў беларускай журналістыкі і кіраўнікоў незалежных СМІ Рэспублікі Беларусь”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка