У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 27 чалавек

20 чэрвеня, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 20 чэрвеня дададзена яшчэ 27 чалавек. Цяпер у дакуменце, што месціцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 5.434 пазіцыі.
Пералік папоўнілі асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Ганна Вінічэнка, Віталь Струй, Арцём Кас’янік, Сяргей Рудак, Сцяпан Рагацень, Павел Лаўрыновіч, Дзмітрый Якімовіч, Іван Ярашэвіч, Андрэй Агняннікаў, Сяргей Саладуха, Мікіта Панін, Станіслаў Міхальчук, Наталля Нячаева, Мікалай Караценка, Юлія Карабко, Ігнат Багук, Аляксандра Ашурка. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць пра прызначэнне пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.
У спісе фігуруюць асуджаныя паводле вышэйзгаданага артыкула Юрый Гадун, Андрэй Есьман і Барыс Хітрык, якія, згодна з дакументам, “адбываюць пакаранне”.
Акрамя таго, з пазнакай “судзімасць не пагашаная” ў пералік уключаны Андрэй Козыр (асуджаны паводле ч. 2 арт. 367); “адбывае пакаранне” — Аляксандр Мазурын (ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 130), Іван Каваленка (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361), Дзяніс Пятроў (ч. 1 арт. 130), Альберт Шыла (ч. 1 арт. 368, арт. 369), а таксама прызнаныя палітвязнямі Ігар Неміровіч (прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 3614) і Васіль Арэшка (тэрмін невядомы; ч. 1 арт. 3612, ч. 2 арт. 3613).
Апошнія двое былі затрыманыя ў розны час пры вяртанні ў Беларусь з-за мяжы.
Даведка “Позірку”:
- арт. 16 КК — саўдзел у злачынстве;
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

