Юрыст: Падпісанты петыцый на Petitions.by могуць апынуцца пад пагрозай крымінальнага пераследу

19 чэрвеня, Позірк. Згодна з практыкай, якая склалася ў Беларусі, існуе рэальная рызыка, што падпісанты петыцый на прызнаным уладамі “экстрэмісцкім фарміраваннем” праекце Petitions.by могуць апынуцца пад пагрозай пераследу паводле арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), заявіла юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Вікторыя Рудзянкова.
Паводле яе слоў, прызнанне праекта для петыцый “экстрэмісцкім фарміраваннем” — прыклад таго, як дзяржава “ўрываецца ў працэсы, якія характэрныя дэмакратычнаму грамадству: негвалтоўныя і законныя спробы выказвацца, адукоўвацца і аб’ядноўвацца”, дзе рэжым “не мае ўплыву, дзе яго крытыкуюць — там ён бачыць пагрозу”.
“Прызнаўшы Petitions.by “экстрэмісцкім фарміраваннем” (дагэтуль ініцыятыва паўгады была “экстрэмісцкімі матэрыяламі”), дэ-факта ўлада забараняе і пераследуе тых, хто па сутнасці пісаў і ўдзельнічаў у калектыўных зваротах”, — мяркуе Рудзянкова.
На яе думку, пры наяўнасці палітычнай волі ўлады могуць палічыць, што подпіс на Petitions.by з’яўляецца “формай удзелу” ў дзейнасці фарміравання, бо ўжо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасці за дзеянні, якія адбыліся да прызнання ініцыятывы “экстрэмісцкай”, напрыклад за падпіску, каментар або лайк.
“У большасці выпадкаў падобныя прызнанні носяць не прававы, а палітычны характар. Яны скіраваныя на падаўленне грамадзянскай актыўнасці і звужэнне грамадзянскай прасторы да мінімума, каб пільна яго фільтраваць”, — падкрэсліла юрыст.
Калі ўлады “бачаць пагрозу ў асобе, ідэі ці ініцыятыве, тады падлучаюць нейкі з адпрацаваных механізмаў штучнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці — прызнанне рэсурсу “экстрэмісцкім фарміраваннем”, а затым — на падставе крымінальных артыкулаў аб кіраванні, удзеле, фінансаванні або супрацы з “экстрэмісцкім фарміраваннем” — рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто меў з ім сувязь”, адзначыла прадстаўнік “Вясны”.
Рудзянкова падкрэсліла, што такая практыка супярэчыць не толькі прынцыпам прававой вызначанасці, але і базавым правам чалавека — на выказванне меркавання, удзел у грамадскім жыцці, кіраванне дзяржавай.
18 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект Petitions.bу.
Petitions.by — сэрвіс для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады. З 2021 года заблакаваны ў Беларусі.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за пяць месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка