Мінск 02:25

Віцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі

Афіцыйная сімволіка Віцебскай вобласці
Крыніца: gs.archives.gov.by

18 чэрвеня, Позірк. Па выніках студзеня — траўня 2025 года Мінская вобласць лідзіруе, а Віцебская — адстае паводле тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У кантэксце васьмі паказчыкаў Віцебская вобласць па адным разе дзяліла 3-е і 4-е, а таксама 5-е і 6-е месцы з іншым рэгіёнам (паводле росту рэальнага заробку з Брэсцкай вобласцю і паводле павелічэння рознічнага тавараабароту з Магілёўскай адпаведна), двойчы займала перадапошняе месца (паводле росту інвестыцый у асноўны капітал прадпрыемстваў і ўводу ў эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання), чатыры разы — апошняе (паводле росту валавога рэгіянальнага прадукту, прамвытворчасці, аптовага тавараабароту і экспарту тавараў).

Паводле дзявятага паказчыку — дынаміцы сельгасвытворчасці — Віцебская вобласць падзяліла з Мінскай апошняе, 6-е, месца (без уліку Мінска).

17 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка, як паведамляла яго прэс-служба, анансаваў вялікую нараду па сітуацыі ў Віцебскай вобласці, дзе “назапасілася шмат праблем”.

Прызначаючы старшыню Мінскага райвыканкама Уладзіміра Юргевіча на пасаду свайго памочніка — інспектара па Віцебскай вобласці, Лукашэнка заўважыў, што “там праблем вышэй за дах”.

“Вось я за тваёй працай буду пільна назіраць. І не толькі таму, што я там часта бываю. Гэта, можна сказаць, родная зямля. Але ў Віцебскай вобласці маса праблем. Віцебская вобласць не павінна куляцца ў хвасце”, — сказаў ён.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: