Мабілізацыйныя вучэнні праходзяць 18–24 чэрвеня ў Брэсцкай вобласці

18 чэрвеня, Позірк. Мабілізацыйныя вучэнні з прызывам ваеннаабавязаных праводзяцца 18–24 чэрвеня ў Брэсцкай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
У рамках вучэнняў “будуць праведзеныя мерапрыемствы па апавяшчэнні і выкліку ваеннаабавязаных у вайсковыя камісарыяты”.
“У вучэнні возьмуць удзел падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл”, — паведамляе Мінабароны.
13 траўня ў Брэсцкім раёне пачаліся навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі, “прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў”. 2–4 чэрвеня ў рамках гэтых збораў прайшлі камандна-штабныя вучэнні.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

