Сцэнарый магчымай сустрэчы Лукашэнкі і Келага будзе ўзгадняцца ў Крамлі, лічыць Лябедзька

18 чэрвеня, Позірк. Навіна пра магчымы візіт у Беларусь спецыяльнага прадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага “дазваляе запусціць інфармацыйна-прапагандысцкія рэсурсы, каб надзьмуць здзмутую фігуру беларускага кіраўніка”, такое меркаванне выказаў у “Парламенцкім канале” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.
“Лукашэнка паспрабуе здавацца самастойным у публічнай прасторы, — мяркуе палітык. — У рэчаіснасці, сцэнарый яго магчымай сустрэчы з Келлагам будзе ўзгадняцца і візавацца ў Крамлі”.
“Так, хутчэй за ўсё Лукашэнка паспрабуе рэанімаваць Беларусь як пляцоўку для перагавораў па Украіне. Ніякіх перспектыў, але як корм для мясцовага спажыўца цалкам сыдзе”, — адзначыў ён.
Лябедзька не выключае, што “Келаг павязе з самой некага з палітвязняў”, і гэта “магло б стаць самым значным вынікам паездкі спецпасланніка ў Мінск”.
“А для Чырвонага дома (Адміністрацыі прэзідэнта. — “Позірк”.), галоўны вынік — стварэнне адчування суб’ектнасці, якая вяртаецца”, — падсумаваў дарадца Ціханоўскай.
Раней дырэктар Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі выказаў меркаванне, што Келаг апрача тэмы вайны ва Украіне можа абмеркаваць з Лукашэнкам шэраг беларускіх пытанняў, у тым ліку вызваленне палітзняволеных у абмен на зняцце санкцый.
Пра тое, што Келаг “найбліжэйшымі днямі накіруецца” ў Беларусь на сустрэчу з Лукашэнкам 18 чэрвеня паведаміла міжнароднае інфармагенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы. Дакладны парадак сустрэчы пакуль незразумелы, хоць Келаг, паводле інфармацыі крыніц, у прыватным парадку ахарактарызаваў паездку як “крок, які можа дапамагчы распачаць мірныя перамовы, скіраваныя на спыненне вайны Расіі супраць Украіны”.
Дзярждэпартамент і амбасада Беларусі інфармацыю, што з’явілася, пакуль не каментавалі.
Разам з тым, адзначае Reuters, планаванне такіх паездак “патрабуе дбайных перамоў”, таму “не выключана, што паездка можа быць скасаваная або змененая ў апошні момант”.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў Гродзенскай вобласці ў студзені — траўня палепшыліся паказчыкі росту ВРП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКанцэнтрацыя асноўнай масы каштоўных папер у аднаго трымальніка памяншае ліквіднасць рынку — прадстаўнік Мінфіна пра долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+