Праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе 19 чэрвеня ў Гомельскай вобласці

18 чэрвеня, Позірк. “Планавая тэхнічная праверка” сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе 19 чэрвеня ў Гомельскай вобласці, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Захоўвайце спакой! Ніякіх дзеянняў не патрабуецца!” — заклікала ведамства.
Аналагічныя праверкі праводзіліся ў гэтай вобласці 30 студзеня і 20 сакавіка.
У Брэсцкай вобласці праверкі апавяшчэння з запускам сірэн былі 27 траўня, 8 красавіка, 22 красавіка ды 10 чэрвеня; у Мінскай — 16 красавіка і 11 чэрвеня; у Магілёве — 15–17 красавіка (у рамках вучэнняў па грамадзянскай абароне); па ўсёй Беларусі — 13 сакавіка.
Пра прычыны такіх частых праверак сістэм апавяшчэння МНС не паведамляе. Разам з тым звяртае на сябе ўвагу той факт, што праверкі праводзяцца ў тым ліку ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды рэгулярна ўрываюцца беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
З пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэмы апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў Гродзенскай вобласці ў студзені — траўня палепшыліся паказчыкі росту ВРП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКанцэнтрацыя асноўнай масы каштоўных папер у аднаго трымальніка памяншае ліквіднасць рынку — прадстаўнік Мінфіна пра долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства