“Камісія па вяртанні” разгледзела восем зваротаў, пра вынікі не паведамляецца
17 чэрвеня, Позірк. Чарговае пасяджэнне Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, <…> па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў (“камісія па вяртанні”) адбылося пад старшынствам генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа, паведаміла нагляднае ведамства 17 чэрвеня.
Удакладняецца, што “пасля завяршэння неабходных праверачных мерапрыемстваў восем зваротаў вынесены на разгляд членаў камісіі”.
Пра вынікі разгляду традыцыйна не паведамляецца.
Паводле сцвярджэння пракуратуры, “у сваіх зваротах грамадзяне заяўляюць пра жаданне вярнуцца на Радзіму, весці законапаслухмяны лад жыцця, паважаць нацыянальную сімволіку і традыцыі, свядома і актыўна выконваць грамадзянскі абавязак”.
26 лютага Швед заявіў, што ўзначаленая ім камісія за час свайго існавання разгледзела 241 зварот. Паводле яго слоў, больш як 30 грамадзян атрымалі станоўчы адказ, 20 чалавек вярнуліся ў Беларусь.
“Пачалі звяртацца нават бацькі маладых людзей, якія баяцца вяртацца ў нашу краіну. Мы заўважаем пэўную актыўнасць”, — заявіў тады Швед.
Усім, хто вярнуўся на Радзіму праз камісію, паводле генеральнага пракурора, “прапануецца расказаць праўду пра тое, як ім жылося за мяжой, якое стаўленне насамрэч да беларусаў”.
4 лютага генпракурор паведаміў, што прыкладна 40 асобам было растлумачана, што яны “могуць спакойна вяртацца”, да іх у сілавікоў няма ніякіх прэтэнзій.
На сустрэчы з генеральным пракурорам, якая адбылася ў той жа дзень, Аляксандр Лукашэнка выказаўся за мэтазгоднасць захавання “камісіі па вяртанні”, а кіраўнік гэтай структуры запэўніў, што яна працягне працаваць.
Паводле звестак праваабаронцаў, колькасць затрыманых з пачатку 2025 года пасля вяртання ў Беларусь вымяраецца дзясяткамі. Працягваюцца суды для прыцягнення такіх людзей да адказнасці, пераважна — за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Камісія створана пасля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023 года. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага таго ж года. 17 кастрычніка 2024-га стала вядома, што паўнамоцтвы камісіі пашыраны — цяпер яна можа разглядаць звароты асоб, якія пражываюць у Беларусі.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваСтарэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы авіяцыі МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць выдаленай НЦАПД інфармацыі з незаконна здабытымі персанальнымі данымі расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі амаль штогод фіксуюцца лятальныя выпадкі малярыі — прафесар БДМУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка