На фоне падзення пагалоўя БРЖ Лукашэнка сцвярджае, што ўлады “намацалі” шлях развіцця ў жывёлагадоўлі

17 чэрвеня, Позірк. За апошнія гады ўлады “намацалі, якім шляхам развівацца ў жывёлагадоўлі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня на выязной нарадзе па сельскай гаспадарцы ў Мінскім раёне.
Палітык, як паведамляе яго прэс-служба, нагадаў, што было прынятае рашэнне пераўтварыць жывёлагадоўчыя фермы ў жывёлагадоўчыя малочнатаварныя комплексы, дзе “ў цэлым па ўсім ланцугу выконваюцца тэхналогіі”.
“Вы сёння маеце ўсё для таго, каб арганізаваць працэс вытворчасці і перапрацоўкі, — сцвярджае ён. — Захаванне тэхналогій і вайсковая дысцыпліна. Вам дадзеныя ўсе правы. Калі не хочам вайны, значыць, трэба працаваць правільна. Трэба атрымліваць прадукцыю і прадаваць. Трэба, каб сумленна падыходзілі да гэтай працы”.
Паводле слоў Лукашэнкі, агулам у Беларусі “не больш за траціну сельгаспрадпрыемстваў, на якія трэба звярнуць пільную ўвагу”. Астатнія, як ён лічыць, працуюць або “ў цэлым нядрэнна”, альбо “на высокім узроўні”.
“Нам трэба недзе мадэрнізаваўшы старыя фермы, ператварыць іх у малочнатаварныя комплексы. Трэба сучаснае ўтрыманне жывёлы. І прадаваць малако гатунку “экстра”. Гэта сёння добрыя грошы, і сёння малако прыбытковае”, — даручыў спікер.
Варта адзначыць, што Лукашэнка, які цяпер заяўляе пра “намацаны” шлях развіцця ў жывёлагадоўлі, 29 траўня канстатаваў — падзёж жывёлы “дасягнуў гістарычнага максімуму”.
За 2024 год падзёж буйной рагатай жывёлы ў цэлым па краіне павялічыўся на 19,1% (са 124,2 тыс. да 147,9 тыс. галоў). У Брэсцкай вобласці — на 6,5% (з 23 тыс. да 24,5 тыс.), Віцебскай — на 12% (з 13,2 тыс. да 14,8 тыс.), Гомельскай — на 22,3% (з 25,7 тыс. да 31,4 тыс.), Гродзенскай — на 11,9% (з 14,8 тыс. да 16,5 тыс.), Мінскай — на 22,6% (з 28,4 тыс. да 34,9 тыс.), Магілёўскай — на 35,4% (з 19 тыс. да 25,7 тыс.).
На семінары-нарадзе аб развіцці жывёлагадоўлі 22 верасня 2023 года ў Салігорску (Мінская вобласць) Лукашэнка заявіў, што падзёж вырас у 53 раёнах, у 14 — перавысіў узровень папярэдняга года ў паўтара раза. У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, сказаў ён, падзёж павялічыўся амаль у тры разы, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці — у чатыры.
У асобных сельгасарганізацыях жывёлу ўтрымліваюць у антысанітарных умовах, адсутнічае падсцілачны матэрыял, не своечасова прыбіраецца гной, не выконваюцца рацыёны кармлення і тэмпературны рэжым, сказаў Лукашэнка.
Тады ён падкрэсліў, што гэта “апошняе папярэджанне”.
У сакавіку 2019 года Лукашэнка зладзіў “кадравую чыстку” падчас наведвання аграхолдынгу “Купалаўскі” ў Магілёўскай вобласці. Умовы ўтрымання жывёлы ён параўнаў з Асвенцымам — нацысцкім лагерам смерці на тэрыторыі Польшчы ў гады Другой сусветнай вайны. “Яна ж уся абасраная”, — сказаў Лукашэнка, гледзячы на адну з кароў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


