Ва Украіне не выключаюць “дэманстратыўных дзеянняў” у напрамку сваёй мяжы падчас вучэнняў “Захад-2025”

16 чэрвеня, Позірк. Падчас запланаваных на верасень беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025” могуць быць зробленыя “нейкія дэманстратыўныя дзеянні” ў напрамку ўкраінскай мяжы. Такую магчымасць не выключыў 16 чэрвеня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.
“Беларусь працягвае падтрымліваць Расію, — цытуе чыноўніка УНН. — Мы памятаем, адкуль таксама былі ўварванні РФ, калі Беларусь адкрывала сваю мяжу для расійскіх войскаў, таму мы павінны працягваць нарошчваць нашыя абаронныя магчымасці як па лініі мяжы, так і памежжа, каб нашыя падраздзяленні <…> мелі ўсе магчымасці супрацьдзейнічаць любой агрэсіі”.
Разам з тым, паводле слоў Дземчанкі, на тэрыторыі Беларусі “якіх-небудзь фарміраванняў, ударных груповак, якія былі б сфармаваныя або якія б фармаваліся”, каб прадстаўляць пагрозу для Украіны, “менавіта на гэтую хвіліну не адзначаецца”.
Спікер ДПСУ падкрэсліў, што ў ведамстве “актыўна сочаць” за развіццём сітуацыі, звязанай са згаданымі вучэннямі. Паводле яго слоў, “маецца папярэдняя інфармацыя, што яны могуць праводзіцца больш углыб тэрыторыі Беларусі ад мяжы з Украінай”.
13 чэрвеня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, спаслаўшыся на даныя Службы знешняй выведкі, паведаміў журналістам, што Беларусь, імаверна, паспрабуе адвесці сумесныя з Расіяй вучэнні “крыху ўглыб” сваёй тэрыторыі, далей ад мяжы з Украінай, каб пазбегнуць правакацый.
“Пытанне зразумелае, таму што поўнамаштабны наступ адбыўся [у лютым 2022 года] з гэтага кірунку і пасля адпаведных вучэнняў, — цытавала кіраўніка ўкраінскай дзяржавы агенцтва УНІАН. — Я думаю, сам [Аляксандр] Лукашэнка баіцца, што мы ва Украіне будзем лічыць, што прысутнасць кантынгенту на вучэннях — гэта падрыхтоўка да наступальных дзеянняў. Ён разумее пасля нашых крокаў у адказ на Курскім кірунку, на што мы здольныя, калі будзем адчуваць пагрозу”.
Палітык прызнаў, што не ведае, ці праўда вайскоўцы будуць імкнуцца адсунуцца ад межаў Украіны. “Проста ў мяне пару дзён таму быў апошні даклад Службы знешняй выведкі, і быў такі сігнал. Але ўсё гэта трэба правяраць. Рызыка з вучэннямі “рускіх” гістарычна нам ужо, на жаль, вядомая”, — дадаў ён (захаванае арыгінальнае напісанне).
Раней Зяленскі неаднаразова заяўляў пра планаванае нарошчванне расійскай вайсковай моцы і магчымасць узброенага ўварвання арміі РФ на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі па аналогіі з падзеямі 24 лютага 2022 года. Тады расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных вайсковых вучэнняў.
28 траўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў на сустрэчы з калегамі з краін АДКБ пра “зніжэнне параметраў” вучэнняў “Захад-2025” і перанос манеўраў ад межаў углыб Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка