40-гадовы ўкраінец затрыманы ў Польшчы за арганізацыю нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

15 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні 10 чэрвеня ў Вялікапольскім ваяводстве 40-гадовага грамадзяніна Украіны паведамляе Памежная ахова Польшчы.
Адзначаецца, што іншаземец “падазраецца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займаецца арганізацыяй нелегальнай міграцыі”.
Суд вынес рашэнне аб арышце затрыманага на тры месяцы ў рамках крымінальнай справы. Падкрэсліваецца, што мужчыну пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Вядзецца расследаванне “ў дачыненні да арганізаванай злачыннай групы, якая займаецца кантрабандай мігрантаў, якія незаконна пранікаюць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі і далей у краіны Заходняй Еўропы”, удакладняе ведамства.
Абвінавачванне па справе прад’яўлена 12 чалавекам, яны затрыманыя, вынікае з рэлізу памежнай службы.
Як паведамляў “Позірк”, за 12 дзён чэрвеня суседнія краіны Еўрапейскага саюза прадухілілі прынамсі 3.037 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі.
Такім чынам, за няпоўныя два тыдні чэрвеня яны спынілі больш такіх спробаў, чым за ўвесь сакавік (2.951), калі назіраўся ўсплёск актыўнасці пасля зімовых месяцаў (студзень — 431, люты — 686).
Літва за 12 чэрвеньскіх дзён прадухіліла 57 спробаў, Латвія — 748, Польшча — не менш за 2.232.
Ад пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі сама меней 18.306 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — на 13,57% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (21.181), у тым ліку Літва — 857 (234; рост у 3,7 раза), Латвія — 4.986 (2.337; у 2,1 раза), Польшча — мінімум 12.463 (18.610; -33%).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды “паклікалі”.

- ПалітыкаКалі дэмсілы спыняць актыўнасць, чакайце "азербайджанізацыі" Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 16 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+