Мінск 08:12

Падпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам

Ілюстрацыя: "Позірк"

14 чэрвеня, Позірк. На 3–24% за паўгода і на 13–35% за апошні год падаражэла падпіска на найбольш тыражныя прапагандысцкія выданні, сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне цэн у падпісных каталогах “Белпошты”. Пры гэтым агульны рост спажывецкіх цэн за апошнія 12 месяцаў (травень 2025 года да траўня 2024-га) ніжэй у 1,8–4,9 раза (7,1%, паводле даных Белстата), а на нехарчовыя тавары, куды ўваходзяць СМІ, — у 3,5–9,8 раза (3,6%).

Цэны на СМІ растуць апераджальнымі тэмпамі на фоне шматгадовага субсідавання друкаванай прапаганды ўладамі за кошт падаткаў насельніцтва.

З-за дэ-факта дзейнай у краіне цэнзуры ў каталогах па-ранейшаму няма папулярных незалежных грамадска-палітычных СМІ, якія былі разгромленыя пад прыкрыццём барацьбы з экстрэмізмам (дэ-факта — іншадумствам).

Цана камплекта “СБ. Беларусь сёння” (раней “Советская Белоруссия”) на другую палову 2025 года ў параўнанні з першай павялічылася на 11,4% (са 126,30 да 140,70 рубля), “Народной газеты” — на 23,8% (з 97,56 да 120,78), “Рэспублікі” — на 9% (з 116,10 да 126,60), “Сельской газеты” — на 8,6% (са 116,04 да 126), “Звязды” — на 6,5% (са 117 да 124,56), “Знамени юности” — таксама на 6,5% (з 57,12 да 60,84), “7 дней” — на 3,2% (з 60,24 да 62,16).

“Белорусская военная газета” павялічыла кошт падпіскі на 7,1% (з 83,40 да 89,34 рубля), міліцэйская “На страже” — на 13,4% (з 50,16 да 56,88).

Кошт паўгадавога камплекта штотыднёвіка “Аргументы и факты” ў параўнанні з першай паловай 2025 года вырас на 8,9% (з 66,50 да 72,40 рубля).

Газета “Коммунист Беларуси. Мы и время” — друкаваны орган лаяльнай рэжыму Камуністычнай партыі — стала даражэйшай на 10,6% (69,06 супраць 62,46 рубля).

Кошт падпіскі на спартыўную газету “Прессбол”, якая скарачае выхад з двух да аднаго разу на тыдзень, зніжаны на 25,9% (са 164,90 да 122,24 рубля), “Спортивную панораму” — не змяніўся (190).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: