Чацвёрты раз ад пачатку тыдня Украіна і РФ абмяняліся палоннымі праз тэрыторыю Беларусі

14 чэрвеня, Позірк. Украіна і Расія 14 чэрвеня абмяняліся ваеннапалоннымі праз тэрыторыю Беларусі — чацвёрты раз ад пачатку тыдня. Факт абмену пацвердзілі ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і расійскае Міністэрства абароны.
Вызваленыя ўкраінцы ўжо ў сваёй краіне. Расіяне, мяркуючы з апублікаванага каля двух гадзін таму паведамлення ваеннага ведамства РФ, знаходзіліся на беларускай тэрыторыі, дзе ім аказвалася “неабходная медыцынская і псіхалагічная дапамога”; пазней іх мусілі даставіць на радзіму.
Раней на гэтым тыдні бакі абменьваліся палоннымі цераз тэрыторыю Беларусі 9, 10 і 12 чэрвеня.
Ад пачатку года Украіна і РФ правялі 12 этапаў абмену. Апрача згаданых чатырох выпадкаў гэта адбывалася 15 студзеня, 5 лютага, 19 сакавіка, 19 красавіка, а таксама 6, 23, 24 і 25 траўня.
За ўвесь 2024 паміж краінамі афіцыйна было праведзена 12 абменаў.
24 лютага 2022 года Расія пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму, з тэрыторыі Беларусі пачала поўнамаштабную вайну з Украінай.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка