Мінск 01:31

Адмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

14 чэрвеня, Позірк. Абарот спажывецкіх тавараў у Беларусі ў студзені — красавіку 2025 года склаў 8 млрд 827,9 млн долараў — на 9% больш, чым за першую траціну 2024-га (8 млрд 95,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам”аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Экспарт склаўся на ўзроўні 4 млрд 183,4 млн (4,04 млрд; +3,5%), імпарт — 4 млрд 644,5 млн (4 млрд 55,6 млн; +14,5%). Адмоўнае сальда — 461,1 млн (-15,6 млн; рост у 29,6 раза).

Як паведамляў “Позірк”, за студзень — красавік гэтага года Беларусь купіла тавараў на 2 млрд 261,9 млн долараў больш, чым прададзена. У структуры знешнегандлёвага абароту тавараў, які за гэты час склаўся на ўзроўні 27 млрд 42,9 млн долараў (на 0,02% больш у гадавым вымярэнні; 27 млрд 37,1 млн), на экспарт прыпала 12 млрд 390,5 млн (-4%), на імпарт — 14 млрд 652,4 млн (+3,7%). У гадавым вымярэнні адмоўнае сальда павялічылася на 86,5%.

Выступаючы 30 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, намеснік кіраўніка рэгулятара Дзмітрый Калечыц падкрэсліў, што для беларускай эканомікі застаюцца актуальнымі ўразлівасці, абумоўленыя “знешнегандлёвай дзейнасцю, перш за ўсё павелічэнне дэфіцыту знешняга гандлю і яго нізкая краінавая дыверсіфікацыя”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: