Грамадзяне Беларусі эвакуіруюцца з Ірана ў складзе групы замежнікаў — ТАСС

13 чэрвеня, Позірк. Грамадзяне Беларусі эвакуіруюцца з Ірана ў складзе групы замежнікаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на амбасаду Расіі ў Азербайджане.
У групу з 88 чалавек таксама ўваходзяць грамадзяне Расіі, Латвіі, Сербіі, Таджыкістана і Узбекістана. Эвакуацыя ажыццяўляецца праз ірана-азербайджанскую мяжу.
Плануецца, што эвакуацыя будзе завершана ў ноч на 14 чэрвеня. Пасля гэтага, як заяўляецца, Азербайджан акажа садзейнічанне замежнікам у “прадстаўленні транспарту, размяшчэнні ў гатэлі і вяртанні на радзіму”.
У ноч на 13 чэрвеня ВПС Ізраіля атакавалі мноства аб’ектаў на тэрыторыі Ірана — з мэтай нанесці крытычны ўрон ядзернаму і ракетнаму патэнцыялу краіны. Былі атакаваныя ядзерныя аб’екты, ракетныя базы, авіябазы, сістэмы супрацьпаветранай абароны, камандныя пункты, а таксама нанесеныя кропкавыя ўдары па ваенным кіраўніцтве і асобах, датычных да развіцця іранскай ядзернай праграмы.
У адказ Іран запусціў у бок Ізраіля беспілотныя лятальныя апараты. Паводле інфармацыі ізраільскіх СМІ, усе яны былі перахопленыя.
Абмен ударамі пазней быў працягнуты і не спыняецца дагэтуль.
Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендавала суайчыннікам улічваць сітуацыю ў рэгіёне пры планаванні паездак. Тых, хто знаходзіцца там, МЗС заклікаў “строга выконваць меры бяспекі і кіравацца рэкамендацыямі ўладаў краіны знаходжання.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка