Амбасада ў Ізраілі просіць беларусаў не планаваць паездкі ў краіну

13 чэрвеня, Позірк. Амбасада Беларусі ў Ізраілі заклікала суграмадзян не планаваць паездкі ў Ізраіль у сувязі з абвешчаным у краіне надзвычайным становішчам і “меркаваным ажыццяўленнем у найбліжэйшы час ваенна-паветраных атак па тэрыторыі Ізраіля”.
У паведамленні на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” беларуская замежная ўстанова звярнула ўвагу на тое, што паветраная прастора Ізраіля і міжнародны аэрапорт Бэн-Гурыён закрыты.
“Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Ізраіля, неабходна выконваць рэкамендацыі мясцовых уладаў і прытрымлівацца правілаў асабістай бяспекі, у тым ліку знаходзіцца побач з бамбасховішчамі, устрымлівацца ад перамяшчэнняў”, — папярэдзіла амбасада, адзначыўшы, што яна “цалкам функцыянальная і працуе ў штатным рэжыме”.
У ноч на 13 чэрвеня сілы ВПС Ізраіля напалі на мноства аб’ектаў на тэрыторыі Ірана — для нанясення крытычнай шкоды ядзернаму і ракетнаму патэнцыялу краіны. Былі атакаваныя ядзерныя аб’екты, ракетныя базы, авіябазы, сістэмы супрацьпаветранай абароны, камандныя пункты, а таксама нанесеныя кропкавыя ўдары па вайсковым кіраўніцтве і асобах, якія маюць дачыненне да развіцця іранскай ядзернай праграмы.
У адказ Іран запусціў у бок Ізраіля беспілотныя лятучыя апараты. Згодна з паведамленнямі ізраільскіх СМІ, усе яны ўжо перахопленыя.
СМІ Азербайджана паведамляюць, што на фоне абмежаванняў, уведзеных у паветранай прасторы Ірана, Ірака і Ізраіля, у міжнародны аэрапорт Гейдар Аліеў паступілі запыты ад шэрагу авіякампаній “з мэтай гарантавання бяспечнага працягу палётаў”. Сярод іншых у гэтым аэрапорце здзейсніў пасадку самалёт, які накіроўваўся з Мінска ў Дубай.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


