МНС папярэджвае пра небяспеку праз узмацненне ветру ў Беларусі 13 чэрвеня

13 чэрвеня, Позірк. Паўночна-заходні і паўночны вецер хуткасцю 5–10 метраў на секунду чакаецца ў Беларусі 13 чэрвеня, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Разам з тым ранкам і ўдзень на большай частцы краіны парывы ветру будуць дасягаць 15–20 м/с (7 і 8 балаў з 12 паводле шкалы Бофарта — дужы і вельмі дужы вецер).
У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра складзе 17–22 градусы цяпла.
Узмацненне ветру, папярэджвае МНС, можа прывесці да пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзення дрэў.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка