У мінскім аэрапорце затрыманы мужчына, які знаходзіўся ў вышуку, з “часткова падробленым“ расійскім пашпартам
12 чэрвеня, Позірк. Мужчыну “з пашпартам грамадзяніна Расіі, які выклікаў падазрэнне“, затрымалі беларускія памежнікі ўвечары 10 чэрвеня пры афармленні рэйса, які прыбыў са Стамбула, у Нацыянальным аэрапорце Минск, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.
“Пасля спецыяльнай праверкі было ўстаноўлена, што дакумент часткова падроблены — старонка з устаноўчымі звесткамі ўладальніка ў ім замененая“, — адзначае ведамства.
Паводле інфармацыі ДПК, зламыснік знаходзіцца ў вышуку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі за махлярства.
“Парушальнік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4.200 беларускіх рублёў). Акрамя таго, за выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжана крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў“, — паведаміў ДПК.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



