Беларускія ўрадавыя чыноўнікі да Дня Расіі выказваюць кампліменты Маскве
12 чэрвеня, Позірк. Аб “паслядоўным рашэнні актуальных задач па ўмацаванні сучаснай расійскай дзяржаўнасці” заявіў у віншаванні з Днём Расіі, які адзначаецца 12 чэрвеня ў адрас кіраўніка ўрада прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Як паведаміла прэс-служба Саўміна, ён падзякаваў Міхаілу Мішусціну за “цвёрды настрой на далейшае развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама за пашырэнне шматпланавых двухбаковых міжрэгіянальных сувязей”.
На прыёме ў амбасадзе РФ у Мінску, які прайшоў напярэдадні, першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў заявіў, што саюз Мінска і Масквы “не прагнуўся пад цяжкай ношай гісторыі”.
Паводле яго сцвярджэння, у Расіі “эканоміка, як і маральны дух насельніцтва, знаходзіцца на ўздыме”.
“Расія XXI стагоддзя — унікальная шматгранная краіна новых ідэй, новых магчымасцей”, — сказаў Снапкоў (цытата паводлн відэа, распаўсюджанага прэс-службай урада).
Ён таксама назваў РФ “адным з цэнтраў шматпалярнага свету, які фарміруецца”. Мінск, заявіў Снапкоў, накіраваны на “далейшае яднанне па ўсім спектры адносін” з Масквой.
На гэтым мерапрыемстве амбасадар Расіі Барыс Грызлоў адзначыў упэўнены рост эканомік дзвюх краін, якія, на яго думку, задаюць “новыя сусветныя стандарты”.
Ён таксама выказаўся аб “перамозе, якая, несумненна, будзе намі здабыта”, верагодна, маючы на ўвазе вайну з Украінай (паводле паведамлення прэс-службы дыпмісіі).
24 лютага 2022 года Расія пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму напала ва Украіну.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка заявіў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызвалены.
Раніцай 12 чэрвеня ўкраінскі бок паведаміў, што страты войска РФ з пачатку поўнамаштабнага ўварвання перавысілі 1 млн чалавек.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Яшчэ больш імкненні Крамля ўзмацніліся з 2020 года. Узмацненне інтэграцыі падтрымана беларускімі ўладамі.

У пасланні Пуціну Лукашэнка назваў Расію, якая напала на Украіну, краінай, што выступае за павагу дзяржсуверэнітэту
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+