БСДП паведаміла пра вобшук у кватэры свайго старшыні Ігара Барысава

11 червеня, Позірк. У кватэры старшыні дэ-юрэ ліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава адбыўся вобшук, пааедамляе прэс-служба структкры.
“Праваахоўнікі патрапілі ў кватэру і ў прысутнасці панятых здзейснілі аператыўныя дзеянні”, — гаворыцца ў рэлізе.
Прычынай стала распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Барысава.
“Паводле якога артыкула абвінавачваецца палітык, не зразумела, але вядома, што 7 траўня 2025 г. ліквідаваная ўладамі БСДП была прызнаная рашэннем МУС экстрэмісцкім фарміраваннем”, — нагадвае яе прэс-служба.
Барысаў зназодзіцца за мяжой.
Напрыканцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які пастрожыў патрабаванні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
У выніку ўлетку і ўвосень 2023 года было скасавана 12 палітычных сіл — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная Партыя партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).
У краіне засталося чатыры праўладныя партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
БСДП (Грамада) зрабіла спробу перарэгістравацца, але беспаспяхова. 5 верасня 2023 года Вярхоўны суд адхіліў скаргу партыі на адмову Міністэрства юстыцыі яе перарэгістраваць, а 20 верасьня ліквідаваў яе.
8 студзеня 2024 года партыя была выключаная з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
13 траўня паведамлялася, што сілавікі вынялі атрыбутыку партыі з дому бацькоў аднаго з былых членаў партыі.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДэфіцыту медыкаў няма, трэба рацыянальна выкарыстоўваць кадравы рэсурс — прадстаўніца Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+