Курсы долара і юаня знізіліся на таргах 11 чэрвеня

11 чэрвеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 чэрвеня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 2,9842 рубля (-0,24%; -0,0073). У апошні раз на падобным узроўні ён быў 23 чэрвеня 2023 года, калі вырас на таргах з 2,98 да 2,9886 рубля (+0,29%; +0,0086).
Юань патаннеў да 4,1403 рубля за 10 (-0,22%; -0,0093).
Каціроўка еўра вырасла да 3,417 (0,28%; 0,0097), расійскага рубля — да 3,7892 за 100 (+0,01%; +0,0004).
На мінулым працоўным тыдні (2–6 чэрвеня) курс долара вырас на 0,04% (з 2,9958 да 2,997 рубля), еўра — на 1,3% (з 3,3781 да 3,4221), юаня — на 0,7% (з 4,1373 да 4,1663 за 10); расійскага рубля патаннеў на 0,04% (з 3,7807 да 3,7791 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДэфіцыту медыкаў няма, трэба рацыянальна выкарыстоўваць кадравы рэсурс — прадстаўніца Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+