Мінск 22:49

Колькасць спраў аб банкруцтве зменшылася за год на 12%

10 чэрвеня, Позірк. На 1 чэрвеня ў судах знаходзілася 258 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), вынікае з інфармацыі Вярхоўнага суда.

Для параўнання: на 1 траўня ў судах было 276 такіх спраў, 1 красавіка — 336, 1 сакавіка — 314, 1 лютага — 381, 1 студзеня — 378, 1 снежня 2024 года — 363, 1 чэрвеня 2024-га — 294. Такім чынам, за месяц іх колькасць зменшылася на 6,52%, у гадавым вымярэнні — на 12,24%.

Банкруцтва арганізацый прыватнай формы ўласнасці датычылася 248 спраў (месяцам раней 267), горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 22 (23).

У траўні 2025 года распачатыя вытворчасці па справах аб банкруцтве ў дачыненні да КУП “Крычаўская друкарня” (Магілёўская вобласць), КУП “Старадарожскі рамонтна-будаўнічы ўчастак” (Мінская вобласць), ААТ “Белрыба” (Мінск).

Рашэнні аб прызнанні банкрутам і адкрыццё ліквідацыйнай вытворчасці вынесеныя ў дачыненні да дзяржаўнага ўнітарнага спецыялізаванага будаўнічага прадпрыемства “Баранавіцкая СПМК-3” (Брэсцкая вобласць), вытворча-гандлёвага КУП “Белпчалярства” (Мінск).

Ліквідацыйная вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) ААТ “Камароўка” завершаная 16 траўня 2025 года эканамічным судом Брэсцкай вобласці.

Падзяліцца: